Міхаі́л Жызне́ўскі (1988, Гомель — 2014, Кіеў) — кавалер ордэна Героя Нябеснай сотні, пазаштатны карэспандэнт украінскай газеты «Саборная Кіеўшчына» (), грамадзянін Беларусі. Раніцай 22 студзеня 2014 года ў бяззбройным стане быў забіты стрэлам паляўнічай кулі ў сэрца на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве падчас Еўрамайдана. Герой Украіны.

Біяграфія Маленства правёў у вёсцы маці Сцяг Працы (Гомельскі раён). Год навучаўся ў ваенным класе сярэдняй школы № 15 Гомеля. Займаўся каратэ ў спартыўным комплексе. Наведваў царкву, дзе насіў харугву за святаром. Пасля 10-га класа паступіў у прафесійнае вучылішча на газаэлектразваршчыка. У рыцарскім клубе вучыўся вырабляць даспехі.

У 2005 г. 17-гадовым юнаком з’ехаў разам з клубным кіраўніком ва Украіну, дзе жыў у горадзе Біла Цэрква (Кіеўская вобласць). Браў удзел у казацкім грамадскім аб’яднанні «Украінская народная самаабарона» (УНСА), што ёсць падраздзяленнем партыі «Украінская нацыянальная асамблея» (УНА). Ва УНСА яго ведалі пад імем Аляксей і мянушкай «Локі».

У снежні 2013 г. прыехаў з Білай Цэрквы ў Кіеў на заданне рэдакцыі газеты «Саборная Кіеўшчына» ў якасці няштатнага карэспандэнта.

Узнагароды Герой Украіны з уручэннем ордэна «Залатая Зорка» (13 чэрвеня 2017, пасмяротна) — за асабістую мужнасць і гераічнае адстойванне прынцыпаў дэмакратыі, правоў і свабод чалавека, самаадданае служэнне ўкраінскаму народу, выяўленыя падчас Рэвалюцыі годнасціУказ Президента України № 158/2017 Про присвоєння М.Жизневському звання Герой України. Ордэн Пагоні (24 лістапада 2022, пасмяротна)Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні

Ушанаванне памяці 24 студзеня 2014 г. вершы, прысвечаныя Міхаілу Жызнеўскаму, напісалі Эдуард Акулін і Алесь Кіркевіч, 29 студзеня — Міхась Скобла.

26 студзеня 2014 г. у кіеўскім Свята-Міхайлаўскім саборы УПЦ КП прайшло адпяванне, развітанне і жалобная працэсія з удзелам некалькіх тысяч украінцаў, у тым ліку лідараў апазіцыйных фракцый у Вярхоўным Савеце Украіны (Віталь Клічко, Алег Цягнібок і Арсеній Яцанюк). З прычыны жалобы на плошчы Незалежнасці адмянілі штонядзельнае Народнае веча.

Увечары 28 студзеня яго пахавалі ў в. Сцяг Працы (Гомельскі раён, Беларусь). Адпяванне правёў праваслаўны святар Леанід Акаловіч. Перад пахаваннем труну накрылі бела-чырвона-белым сцягам.

26 лістапада 2014 г. у Кіеве на вуліцы Грушэўскага адкрылі помнік у гонар Міхаіла Жызнеўскага. 27 лістапада прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўзгародзіў яго ордэнам Героя Нябеснай сотні, які асабіста перадаў яго бацькам падчас прыёму ў сваёй сталічнай рэзідэнцыі.

Імя і фотаздымак Міхаіла Жызнеўскага ўсталяваныя на помніку беларусам, якія загінулі за Украіну. Помнік знаходзіцца на Беларускай вуліцы ў Кіеве, адкрыты 28 сакавіка 2016 года.Мэмарыяльны знак беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, адкрыты ў Кіеве. Радыё «Свабода» (28 сакавіка 2016)

Водгукі Лідар руху БНФ і дзеяч беларускай эміграцыі Зянон Пазняк адзначыў, што Жызнеўскі стаіць у адным шэрагу з такімі асобамі, як Тадэвуш Касцюшка, Кастусь Каліноўскі і Станіслаў Булак-БалаховічЗЯНОН ПАЗЬНЯК: «НАШ БЕЛАРУСКІ ВОЛЬНЫ ДУХ» // Беларускім добраахвотнікам — ваярам за вольную Украіну супраць расейскай агрэсіі.

Гл. таксама Спіс беларусаў, якія загінулі за Украіну Спіс загінулых удзельнікаў Еўрамайдана Усеўкраінскі саюз беларусаў

Спасылкі

Жыхар Гомеля загінуў падчас вулічных сутыкненняў у Кіеве // БелаПАН Артыкулы пра Міхаіла Жызнеўскага, Радыё Свабода Свабодзе пацвердзілі гібель беларуса ў Кіеве Беларус, забіты ў Кіеве, быў байцом УНА-УНСО

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гомелі Катэгорыя:Памерлі ў Кіеве Катэгорыя:Удзельнікі Еўрамайдана Катэгорыя:Забітыя журналісты Катэгорыя:Журналісты Украіны Катэгорыя:Расстраляныя Катэгорыя:Рыцары ордэна Герояў Нябеснай Сотні Катэгорыя:Члены УНА-УНСО