Аляксандр Максімаў (нар. , ) — украінскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ клуба «Металург» з роднага Запарожжа. У 2002 годзе трапіў ў сістэму кіеўскага «Дынама», дзе ў асноўным выступаў за трэцюю каманду клуба.
міні | злева | 200пкс | Аляксандр Максімаў падчас выступу за «Крыўбас». 3 кастрычніка 2009 года
У 2004 пераехаў у Харкаў, дзе спачатку гуляў за «Металіст», у складзе якога 25 ліпеня 2004 года дэбютаваў у матчах Вышэйшай лігі чэмпіянату Украіны (гульня супраць палтаўскай «Ворсклы-Нафтагаз», перамога 1:0). З пачатку 2005 года выступаў у складзе першалігавага «Арсенала», разам з якім за паўгады вярнуўся ў «эліту» — па выніках сезона 2004/2005 «Арсенал» атрымаў права выступаць у Вышэйшай лізе (у якой пачаў выступ пад назвай «Харкаў»).
У пачатку сезона 2007/2008 перайшоў у днепрапятроўскі «Дняпро», у складзе якога фактычна не атрымліваў шанцу праявіць сябе — на працягу ўсяго сезона гуляў у асноўным за дублюючы склад, за асноўную каманду праводзіў на полі ў сярэднім не больш за 10 хвілін (тройчы выйшаўшы на замену). З 2008 года выступаў на правах арэнды ў складзе крыварожскага «Крыўбаса», у якім адразу стаў іграком асноўнага складу, а неўзабаве і капітанам каманды.
Улетку 2011 года падпісаў кантракт з кіеўскім «Арсеналам»UA-Футбол. "Арсенал" подписал Максимова, выкупил у "Днепра" Мазилу и продлил соглашение с Шоава, але стабільнага месца ў асноўным складзе не меў, толькі перыядычна выходзячы на поле.
У пачатку 2013 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі ў «Арсенале», клуб вымушаны быў адпусціць большасць высокааплатных футбалістаў, у тым ліку і Аляксандра, які ў якасці вольнага агента, разам з партнёрамі па камандзе Яўгенам Баравіком і Андрэем Гітчанкам, падпісаў кантракт з «Крыўбасам»"Кривбас" провів дозаявку на чемпіонат - UA-Футбол. Аднак у камандзе да канца сезона так і не згуляў ніводнай гульні.
Улетку 2013 года «Крыўбас» быў зняты са спаборніцтваў і Максімаў на правах вольнага агента падпісаў аднагадовы кантракт з запарожскім «Металургам», выхаванцам якога Аляксандр і быўПучков назвал фамилии всех новичков команды - UA-Футбол. Да канца года адгуляў у дзевяці матчах чэмпіянату і двух кубкавых гульнях, пасля чаго ў студзені 2014 года кантракт быў скасаваны па пагадненні бакоўА.Максимов покидает Металлург З.
7 лютага на правах свабоднага агента падпісаў кантракт з «Севастопалем»Официально: Максимов — игрок Севастополя, дзе згуляў да канца сезона ў 6 матчах чэмпіянату, пасля чаго клуб быў расфарміраваны, а Максімаў стаў свабодным агентам.
У кастрычніку 2014 года на правах вольнага агента падпісаў кантракт з данецкім «Алімпікам»Олимпик подписал полузащитника, аднак ужо ў снежні пакінуў яго, не згуляўшы ніводнага матча.
У лютым 2015 года пасля паспяховага прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»Двое украинцев стали футболистами "Торпедо-БелАЗ". У складзе жодзінцаў замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, аднак у ліпені атрымаў траўму, ад якой аднавіўся толькі ў самым канцы сезона 2015. У студзені 2016 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»Максимов, Сердюк, Прокопчик покинули "Торпедо-БелАЗ".
У жніўні 2016 года перайшоў у мальтыйскі клуб «Пемброўк Атлета», які пакінуў у студзені 2017 года.
З 2018 года пачаў выступаць на аматарскім узроўні ў чэмпіянаце Кіеўскай вобласці за клубы «Музычы» і «Шэўчэнкіўскэ», у 2019—2021 гадах гуляў за «Джуніярс» (Шпыцькы), пасля чаго завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера З 2000 года выклікаўся ў юнацкія зборныя Украіны розных узростаў, у складзе якіх правёў 19 гульняў і адзначыўся 4 забітымі галамі. На працягу 2003—2006 гадоў таксама правёў 15 гульняў за моладзевую зборную. Прымаў удзел у фінальнай частцы моладзевага чэмпіянату Еўропы 2006, па выніках якой зборная Украіны заваявала срэбраныя ўзнагароды, згуляў у 4 з 5 матчаў ўкраінскай каманды на турніры.
Мае ў актыве адзін сыграны матч у складзе нацыянальнай зборнай Украіны — 12 кастрычніка 2005 выйшаў на замену ў таварыскай гульні зборнай супраць нацыянальнай каманды Японіі (перамога 1:0).
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі зборнай Украіны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Джуніярс Шпыцькы Катэгорыя:Ігракі ФК Пемброўк Атлета Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Севастопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Дніпро Катэгорыя:Ігракі ФК Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст-2 Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Барысфен-2 Барыспаль