Алфрэд Дэй Хершы (, , Авоса, ЗША — ) — амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі і вірусалогіі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1958), член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Скончыў універсітэт штата Мічыган у 1930 годзе. Доктар філасофіі (1934). З 1934 года ў Вашынгтонскім універсітэце, з 1950 года ў Інстытуце Карнегі (з 1962 года дырэктар). Навуковыя працы па вывучэнні механізмаў перадачы генетычнай інфармацыі ў фагаў. Даказаў магчымасць рэкамбінацыі ў бактэрыяфагаў і галоўную ролю нуклеінавай кіслаты ў віруснай інфекцыі. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1969) (з М.Дэльбрукам і С.Лурыя).
Літаратура
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Генетыкі ЗША