Іван Мазепа — Іва́н Сцяпа́навіч Мазе́па-Калядзінскі (укр.: Іва́н Степа́нович Мазе́па-Колединський, ; 20 сакавіка 1639 — ) — гетман Украіны ў 1687—1709 гг.

Спачатку падтрымліваў супрацоўніцтва з Масквой, але палітыка Пятра I ва Украіне ў перыяд Паўночнай вайны прывяла да разрыва Мазепы з Расіяй. У 1708 годзе дамовіўся з Карлам XII пра далучэнне да антымаскоўскай кааліцыі. Пасля паражэння шведскай арміі пад Палтавай эміграваў. Памёр у Бендэрах (цяпер Малдова), пахаваны ў Галаце (цяпер Румынія).

Мазепа быў адлучаны ад царквы за здраду клятве, якая была дадзена на крыжы і Евангеллі, а таксама за шэраг іншых супрацьцаркоўных дзеянняўhttp://www.pravoslavie.ru/analit/080130172754. Шматлікія звяртанні ўкраінскіх культурных і палітычных дзеячаў у ХХ стагоддзі аб скасаванні анафемы Мазепе, у тым ліку апошняя за часам (2008 год) адозва прэзідэнта Віктара Юшчанкі да РПЦ не дала ніякіх вынікаўhttp://www.pravda.com.ua/news/2008/3/7/72773.htm .

Вобраз у культуры Вобраз гетмана сучаснымі ўкраінскімі ўладамі ўключаны ў лік нацыянальных героеў Украіны. На яго айчыне ў 2008 годзе яму адкрыты помнік, у Кіеве імем Мазепы названая вуліца, у 2016 годзе помнік адкрыты ў Палтаве.

У свой час Мазепа падтрымліваў развіццё навукі і царквы на ўкраінскіх землях. Дзякуючы яго ахвяраванням былі збудаваныя шмат цэркваў і сабораў у Кіеве і іншых гарадах Украіны, што з’яўляюцца цяпер іх акрасай. Менавіта пры Мазепе Кіева-Магілянскі калегіум набыў статусу акадэміі, што дзейнічае і зараз.

Гістарычныя падзеі навакол і сама асоба Івана Мазепы натхнялі шмат якіх мастакоў літаратуры і музыкі. Вобраз Мазепы адлюстраваны ў творах наступных аўтараў: Лорд Байран — Мазепа, паэма (1818) Аляксандр Пушкін — Палтава , паэма (1828—1829) Віктор Гюго — Мазепа, паэма (1829) Юліуш Славацкі — Мазепа, паэма (1840) Ферэнц Ліст — Мазепа, сімфанічная паэма (1851) Пётр Чайкоўскі — Мазепа, опера (1881—1883) Михаел Балфе. «Старонкавая» кантата. (1861) Тарас Шаўчэнка — розныя вершы Кандрат Рылееў

У 2001 годзе рэжысёрам Юрыем Ільенкам быў зняты фільм «Малітва за гетмана Мазепу»

«Маzепа fest» — назва штогадовага рок-фестываля, які стартаваў 6 чэрвеня 2003 года ў Палтаве.

Вобраз Мазепы замацаваны на купюры ўкраінскай нацыянальнай грашовай адзінкі — грыўня (10 грывень).

Галерэя

Спасылкі

Катэгорыя:Гетманы Украіны Катэгорыя:Удзельнікі Паўночнай вайны Катэгорыя:Выпускнікі Кіева-Магілянскай акадэміі Катэгорыя:Адлучаныя ад царквы Катэгорыя:Пахаваныя ў Румыніі Катэгорыя:Перабежчыкі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці Катэгорыя:Памерлі ў Малдове