Марка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (, скар. Mark der DDR, DDR-Mark, таксама называлася Deutsche Mark) — грашовая адзінка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Была ўнутранай неканвертоўнай валютай; увоз і вываз былі забароненыя і караліся штрафам.

Гісторыя Пасля Другой сусветнай вайны пераможаная саюзнікамі Германія была падзелена на чатыры зоны акупацыі: амэрыканскую, брытанскую, французскую і савецкую. У заходніх зонах 20 чэрвеня 1948 года ў аднабаковым парадку была ўведзена Нямецкая марка (ФРГ) (). У якасці рэакцыі ў адказ 24 чэрвеня 1948 года ў савецкай зоне была заснаваная свая грашовая адзінка. Нямецкая марка () савецкай зоны (пазней ГДР) ў 1974 годзе была перайменаваная ў марку ГДР () і праіснавала да 1990 года.

Марка выпускалася з 1948 года Нямецкім эмісійным банкам і з 1968 года — Дзяржаўным банкам ГДР. Грашовая адзінка мела наступныя афіцыйныя назвы:

Нямецкая марка Нямецкага эмісійнага банка (Deutsche Mark, DM) — з 24 ліпеня 1948 года па 31 ліпеня 1964 года. Марка Нямецкага эмісійнага банка (Mark der Deutschen Notenbank, MDN) — з 1 жніўня 1964 года па 31 снежня 1967 года. Марка (Mark, M) Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (Марка ГДР) — з 1 студзеня 1968 года па 30 чэрвеня 1990 года.

У 1 марцы — 100 пфенігаў (Pf).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Банкноты Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі muenzenfreund.net www.muenztreff.de Прерванный полет немецкой марки

Катэгорыя:Гістарычныя валюты