Бас Дост (; нар. , , Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, нападнік клуба НЕК з Неймегена. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2015—2018).

Клубная кар’ера Бас дэбютаваў у прафесійным футболе ў 2007 годзе ў камандзе «Эмен», аднак у 2008 годзе перайшоў у клуб Эрэдывізіі «Хераклес». Гэтае пагадненне абышлося для клуба з Алмела ў 300 тысяч еўра. Дзякуючы добраму сезона ў новай каманды з’явіліся чутка пра пераход іграка ў амстэрдамскі «Аякс», аднак 18 мая 2010 года Дост стаў футбалістам «Херэнвена».

У новым клубе Бас працягваў паказваць добрую гульню, а 10 снежня 2011 года нават забіў усе 5 галоў у браму клуба «Эксельсіёр» (0:5). 1 чэрвеня 2012 года стала вядома пра пераход іграка ў нямецкі «Вольфсбург». У дэбютнай гульні 25 жніўня 2012 года супраць «Штутгарта» Бас адразу адзначыўся голам. 14 лютага 2015 года Дост адзначыўся чатыры разы ў звышвыніковай гульні супраць «Баера», якая скончылася перамогай «Вольфсбурга» з лікам 4:5Wolfsburg win thriller at Bayer Leverkusen thanks to Bas Dost’s four-goal haul. The Guardian.

У жніўні 2016 года перайшоў у лісабонскі «Спортынг»Дост перешел из «Вольфсбурга» в лиссабонский «Спортинг» . by.tribuna.com. У маі 2018 года пацярпеў пры нападзенні на каманду фанатаў, і ў чэрвені разам з шэрагам іншых ігракоў у аднабаковым парадку разарваў кантракт са «Спортынгам»Дост, Карвалью, Фернандеш и Мартинш расторгли контракты со «Спортингом». by.tribuna.com. Аднак, пасля звальнення прэзідэнта клуба Бруну ды Карвалью ў ліпені 2018 года вярнуўся ў партугальскі клуб«Спортинг» подтвердил возвращение Доста. by.tribuna.com.

У жніўні 2019 года вярнуўся ў Германію, падпісаўшы трохгадовы кантракт з франкфурцкім «Айнтрахтам»«Айнтрахт» подписал Баса Доста. Он забил 76 голов за 3 сезона в чемпионате Португалии. by.tribuna.com. У снежні 2020 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе нападніка ў бельгійскі «Бругэ»Бас Дост перешел из "Айнтрахта" в "Брюгге". football.by. Пакінуў «Бругэ» па закачнэнні кантракта ў чэрвені 2022 года.

У ліпені 2022 года далучыўся да «Утрэхта», а ў жніўні 2023 года папоўніў склад НЕКа.

Міжнародная кар’ера 28 сакавіка 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Нідэрландаў у адборачным матчы Еўра-2016 супраць Турцыі (1:1).

У красавіку 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай з-за адсутнасці поспехаў (Нідэрланды не прайшлі ў фінальныя часткі чэмпіянату Еўропы 2016 і чэмпіянату свету 2018).

Дасягненні «Вольфсбург»: Уладальнік Кубка Германіі: 2015 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2015

«Спортынг»: Уладальнік Кубка Партугаліі: 2019 Уладальнік Кубка партугальскай лігі (2): 2018, 2019

«Бругэ»: Чэмпіён Бельгіі (2): 2021, 2022 Уладальнік Суперкубка Бельгіі: 2021

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Нідэрландаў Катэгорыя:Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Эмен Катэгорыя:Ігракі ФК Хераклес Алмела Катэгорыя:Ігракі ФК Херэнвен Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Айнтрахт Франкфурт Катэгорыя:Ігракі ФК Бругэ Катэгорыя:Ігракі ФК Утрэхт Катэгорыя:Ігракі ФК НЕК