Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскэнерга» — дзяржаўнае прадпрыемства, якое ажыццяўляе электразабеспячэнне спажыўцоў Мінска і Мінскай вобласці, цеплазабеспячэнне гарадоў: Мінск, Маладзечна, Жодзіна, Барысаў, Вілейка, Салігорск, Слуцк і пасёлкаў Рудзенск, Дружны, Свіслач. Уваходзіць у склад дзяржаўнага вытворчага аб'яднання «Белэнерга». Прадпрыемства з'яўляецца адным з найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Беларусі. Колькасць персаналу энергасістэмы перавышае 14 тыс. чалавек.
Устаноўленая электрычная магутнасць энергасістэмы — 1823 МВт (з блок-станцыямі) Тэхнічная характарыстыка .
Структура
РУП «Мінскэнерга» эксплуатуе больш за 60 тыс. км электрычных сетак, якія ажыццяўляюць забеспячэнне спажыўцоў электраэнергіяй, а таксама прыём і перадачу энергіі ў іншыя рэгіёны. РУП «Мінскэнерга» інтэгруе абласныя энергасістэмы ў аб'яднаную энергасістэму Беларусі.
У структуру РУП «Мінскэнерга» уваходзяць:
Раённыя кацельні; Пяць цеплаэлектрацэнтраляў: ЦЭЦ-2, Мінск; ЦЭЦ-3, Мінск; ЦЭЦ-4, Мінск; Мінская ЦЭЦ-5; Жодзінская ЦЭЦ;
Чатыры міні-ЦЭЦ: Маладзечанская Міні-ЦЭЦ; Салігорская Міні-ЦЭЦ; Вілейская Міні-ЦЭЦ; Слуцкая Міні-ЦЭЦ
У склад РУП «Мінскэнерга» таксама ўключаны асноўныя лініі электраперадачы, якія злучаюць рэспубліку з энергасістэмамі Расійскай Федэрацыі і Прыбалтыйскіх дзяржаў, — ПЛ 750 кВ (падстанцыя - 750 кВ «Беларуская»).
Гл. Таксама
Цеплаэлектрацэнтраль Мінская ЦЭЦ-3 Мінская ЦЭЦ-4
Катэгорыя:Энергетыка Беларусі Катэгорыя:Кампаніі Беларусі