Жужаль шчыгрынавы (Carabus coriaceus) — насякомае сямейства жужаляў.

Апісанне Даўжыня жука 30-42 мм, чорны, паверхня надкрылаў матавая, маршчыністая.

Пашырэнне Від дастаткова шырока трапляецца ў Еўропе. Мяжа пашырэння даходзіць да 64° паўночнай шыраты. У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі. Месцы пражывання: лясы розных тыпаў (на поўдні Беларусі аддае перавагу хвойнікам чарнічным).

Асаблівасці біялогіі Лясны від. Зімуе ў фазе лічынкі, развіццё якіх заканчваецца вясной. Маладыя імага паяўляюцца ў чэрвені-ліпені. Максімальная актыўнасць у жніўні-верасні. Корміцца малюскамі, насякомымі і іх лічынкамі

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Катэгорыя:Жужалі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе