Нясвіжскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1920—1921 гадах. Цэнтр — горад Нясвіж.
Гісторыя Утвораны 29 ліпеня 1920 года ў Мінскай губерні БССР. 6 жніўня 1920 года да павета далучаны Жухавіцкая і Мірская воласці Навагрудскага павета. З 18 сакавіка 1921 года згодна з Рыжскім мірным дагаворам тэрыторыя павета была перададзена міжваеннай Польскай Рэспубліцы (за выключэннем Магільнянскай воласці, частак Пацейкаўскай, Цімкавіцкай і Цялядавіцкай воласці), дзе апынулася ў складзе Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства.
Воласці Гавязнянская Гарадзейская Грыцэвіцкая Жухавіцкая Клецкая Ланская Магільнянская Мірская Пацейкаўская Свержанская Сіняўская Сноўская Цімкавіцкая Цялядавіцкую.
Літаратура
Нясвіжскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 347. — ISBN 985-11-0214-8.
Катэгорыя:Паветы Мінскай губерні Катэгорыя:Гісторыя Нясвіжа Катэгорыя:1920 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе