Себастыя, Самарыя — арабская вёска ў Палесцінскай аўтаноміі, на месцы старажытнага біблейскага горада Себастыя.

Гісторыя Біблейскі горад цэнтральнай Палесціны заснаваны каля 880 да н.э. ізраільскім царом Амрыем, пазней быў сталіцай Ізраільскага царства. У перыяд персідскага панавання (VI—IV стст. да н.э.) Самарыя была адміністрацыйным цэнтрам персідскай правінцыі ў Палесціне. У 332 да н.э. заваявана Аляксандрам Македонскім, заселена македонцамі і сірыйцамі і стала развівацца як эліністычны горад. У 20—30-я да н.э. цар іўдзейскі Ірад I атрымаў Самарыю ад рымскага імператара Аўгуста, пабудаваў у ёй храмы, тэатр, стадыён і назваў яе Себастыяй. У I ст. горад з’яўляўся адным з відных цэнтраў актыўнай раннехрысціянскай прапаганды. На працягу II—III ст. Себастыя перажывала найбольшы свой росквіт. У перыяд панавання Усходняй Рымскай імперыі горад страціў сваё значэннеСкарына Ф. Творы:… С. 146..

Літаратура

Катэгорыя:Вёскі Палесцінскай аўтаноміі Катэгорыя:Палесцінская аўтаномія Катэгорыя:Самарыя