«Эстудыя́нтэс» () — аргенцінскі футбольны клуб з горада Ла-Плата, які належыць да агламерацыі Вялікага Буэнас-Айрэса. Клуб гуляе ў Прымеры, дзе праводзіць большую частку сваёй гісторыі. Клуб з’яўляецца адным з самых паспяховых у Аргенціне, менавіта ён у 1967 годзе стаў першым чэмпіёнам краіны з ліку каманд, якія не адносяцца да гэтак званай «вялікай пяцёрцы». Асноўным супернікам клуба з’яўляецца каманда «Хімнасія і Эсгрыма», менавіта з якой выйшлі незадаволеныя ігракі і заўзятары і стварылі клуб «Эстудыянтэс». Матчы паміж гэтымі супернікамі носяць назву Дэрбі Ла-Платы.

Акрамя футбольнай каманды клуб мае каманды па баскетболе, гандболе, хакеі на траве, гольфе, валейболе, дзюдо і плаванні.

Дасягненні Чэмпіён Аргенціны: 6 1913, 1967(М), 1982(М), 1983(Н), 2006(А), 2010(А)

Уладальнікі Кубка Лібертадорэс: 4 1968, 1969, 1970, 2009

Уладальнікі Міжкантынентальнага кубка: 1 1968

Уладальнікі Міжамерыканскага кубка: 1 1968

Удакладненне: А — Апертура, М — Метрапалітана, Н — Насьяналь

Спасылкі Афіцыйны сайт клуба Эстудыянтэс на АФА Гісторыя клуба на рускай мове Сайт заўзятараў

Эстудыянтэс