То́маш Гу́бачан (; нар. , , Чэхаславакія) — славацкі футбаліст, абаронца клуба «Жыліна» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Славакіі.

Клубная кар’ера Выступаў за клуб «Жыліна». Толькі з 2006 года стаў іграком асноўнага складу славацкай каманды. 11 лютага 2008 года падпісаў трохгадовы кантракт з санкт-пецябургскім "«Зенітам», сума трансферу склала 3,8 млн еўра. Томаш быў запатрабаваны «Зенітам» пасля таго як іншы славацкі ігрок Марцін Шкртэл з’ехаў у англійскі «Ліверпул». Акрамя расійскага клуба шэраг каманд з Германіі цікавіліся футбалістам. З цягам часу Губачан стаў адным з асноўных ігракоў клуба.

Пасля таго, як пазіцыю галоўнага трэнера «Зеніта» заняў партугальскі спецыяліст Андрэ Вілаш-Боаш, Губачан страціў месца ў асноўным складзе. 29 жніўня 2014 года футбаліст перайшоў у склад маскоўскага «Дынама»Томаш Губочан покидает «Зенит».

У ліпені 2016 года, пасля вылету «Дынама» ў ФНЛ, стаў іграком марсельскага «Алімпіка»«Марсель» подтвердил переход Губочана. У верасні 2017 года на правах арэнды далучыўся да турэцкага «Трабзанспора». Па заканчэнні сезона 2017/18 вярнуўся ў Марсель, аднак у сезоне 2018/19 толькі двойчы згуляў за асноўную каманду ў Лізе 1, часцей выступаў за рэзервовую каманду ў чацвёртым дывізіёне. У чэрвені 2019 года пакінуў «Алімпік» у якасці свабонага агента.

У верасні 2019 года перайшоў у кіпрскі клуб «Амонія», а ў ліпені 2022 года стаў іграком «Карміятысы». У верасні 2023 года вярнуўся ў «Жыліну».

Міжнародная кар’ера У складзе нацыянальнай зборнай Славакіі дэбютаваў 21 лістапада 2007 года ў матчы супраць зборнай Сан-Марына.

Дасягненні «Жыліна»: Чэмпіён Славакіі (2): 2004, 2007

«Зеніт»: Чэмпіён Расіі (2): 2010, 2012 Уладальнік Кубка Расіі: 2010 Уладальнік Суперкубка Расіі (2): 2008, 2011

«Амонія»: Чэмпіён Кіпра: 2021 Уладальнік Кубка Кіпра: 2022 Уладальнік Суперкубка Кіпра: 2021

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Славакіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Славакіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Жыліна Катэгорыя:Ігракі ФК ВіОн Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Марсель Катэгорыя:Ігракі ФК Трабзанспор Катэгорыя:Ігракі ФК Амонія Нікасія Катэгорыя:Ігракі ФК Карміятыса