Ален Багасян (; нар. , , Праванс, Францыя) — французскі футбаліст армянскага паходжання, паўабаронца. Чэмпіён свету 1998 у складзе нацыянальнай зборнай Францыі.
Кар’ера Клубная Багасян пачаў сваю кар’еру ў марсельскім «Алімпіку», дзе ён гуляў у складзе дубля. У 1992 годзе з мэтай атрымання гульнявой практыкі ён перайшоў у футбольны клуб «Істр», які гуляў на той момант у другой французскай лізе. Пасля сезону ў «Істры» ён вярнуўся ў «Алімпік». У 1994 годзе Алена Багасяна купіў італьянскі клуб з Серыі A «Напалі». Пасля трох гадоў гульні ў неапальскім клубе ён перайшоў у склад «Сампдорыі». За генуэзскі клуб футбаліст гуляў адзін сезон, пасля перайшоў у «Парму», у складзе якой у фінале Кубка УЕФА 1998/99 абыграў сваю былую каманду «Алімпік» з лікам 3:0.
У 2002 годзе Багасян падпісаў кантракт з клубам іспанскага прэм’ер-дывізіёна «Эспаньёл». Пасля сезону гульні ў іспанскім клубе Ален завяршыў кар’еру прафесійнага футбаліста.
Міжнародная Багасян адхіліў прапанову выступаць за Арменію, сваю гістарычную радзіму, быў іграком асновы зборнай Францыі з 1997 па 2002 год. Удзельнічаў у чэмпіянатах свету 1998 і 2002. Стаў чэмпіёнам свету ў 1998 годзе.
Крыніцы
Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Эспаньёл Катэгорыя:Ігракі ФК Парма Катэгорыя:Ігракі ФК Сампдорыя Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Марсель Катэгорыя:Ігракі ФК Істр Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Францыі Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1998