Не́лсан Міге́л Ка́штру Аліве́йра (; нар. , , Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2012—2017).

Клубная кар’ера Нелсан Алівейра з’яўляецца выхаванцам клуба «Брага»Jovens Promessas: Nélson Oliveira. academia-de-talentos.com. Ва ўзросце 15 гадоў ён перайшоў у «Бенфіка». Улетку 2008 года ён дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў таварыскай сустрэчы супраць клуба «Эштарыл-Прая». Таксама галоўны трэнер «Бенфікі», Кіке Санчэс Флорэс, выклікаў яго ў склад на матч Кубка УЕФА супраць італьянскага «Напалі», дзе ён, аднак, на поле не выйшаў. Пасля гэтага, Алівейра вярнуўся ў моладзевы склад клуба. У студзені 2010 года форвард, на правах арэнды, перайшоў у «Рыу Аві», дзе дэбютаваў 7 лютага ў матчы з «Лейшойншам», выйшаўшы на замену за 10 хвілін да канца сустрэчы. 12 жніўня таго ж года Нелсан быў арандаваны іншым клубам, «Пасуш ды Ферэйра». 12 верасня футбаліст дэбютаваў у новай камандзе ў гульні супраць «Марытыму» (1:1), а праз месяц прынёс сваёй камандзе перамогу, забіўшы гол прамым ударам са штрафнога ў матчы з «Навалам» (2:1).

У 2011 годзе нападнік вярнуўся ў «Бенфіку», дэбютаваўшы ў афіцыйнай гульні з «Партыманенсі» на Кубак ПартугалііTaca: Portimonense 0-2 Benfica . portugoal.net. 18 студзеня Алівейра ўпершыню правёў увесь матч за «Бенфіку» ў гульні супраць клуба «Санта-Клара» на Кубак лігі (2:0)Taca da Liga round-up . portugoal.net. Праз месяц форвард забіў за клуб першы мяч, забіўшы ў браму «Марытыму» ў матчы Кубка лігіTaca da Liga semi-finals set . portugoal.net. Па стане на 31 ліпеня 2012 года Алівейра на правах арэенды перайшоў у іспанскі «Дэпартыва»«Nélson Oliveira: El Deportivo es una gran oportunidad para mí» . ABC.. 20 жніўня Нелсан дэбютаваў у Ла Лізе матчам супраць «Асасуны». У гэтым матчы Алівейра забіў свой першы гол за галісіянцаў, а на 90 хвіліне ў адным контрнападаў забіў і другі мячDepor start with a win . ESPN Soccernet..

26 ліпеня 2013 года Алівейра быў аддадзены ў арэнду клуб Лігі 1 «Рэн»Nelson Oliveira, nouvel attaquant du SRFC. Rennes FC, дзе за сезон здолеў забіць 8 галоў. 23 снежня 2014 года на афіцыйным сайце «Бенфікі», з’явілася інфармацыя, што ігрок правядзе рэшту сезона ў клубе «Суонсі Сіці»Nélson Oliveira emprestado ao Swansea até ao final da época . S.L. Benfica..

У верасні 2015 года быў аддадзены ў арэнду англійскаму клубу «Нотынгем Форэст» да канца сезона 2015/16. 30 жніўня 2016 года перайшоў у «Норвіч Сіці».

У студзені 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Рэдынга». У ліпені 2019 года перайшоў у грэчаскі АЕК, а ў ліпені 2021 года перабраўся ў ПАОК. Пакінуў клуб з Салонікаў па закачэнні сезона 2022/23.

Міжнародная кар’ера 29 лютага 2012 года Алівейра дэбютаваў у першай зборнай краіны ў таварыскім матчы супраць зборнай ПольшчыPoland mark Warsaw milestone with Portugal draw. uefa.com.

Дасягненні Бенфіка Уладальнік Кубка Партугальскай лігі: 2012 Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2014

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Рыу Аві Катэгорыя:Ігракі ФК Пасуш ды Ферэйра Катэгорыя:Ігракі ФК Дэпартыва Ла-Карунья Катэгорыя:Ігракі ФК Рэн Катэгорыя:Ігракі ФК Суонсі Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Нотынгем Форэст Катэгорыя:Ігракі ФК Норвіч Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Рэдынг Катэгорыя:Ігракі ФК АЕК Афіны Катэгорыя:Ігракі ФК ПАОК