Андрэй Якаўлевіч Пракапчу́к (, вёска Чамяры, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — ) — беларускі дэрматавенеролаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1940; член-карэспандэнт з 1936), доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1931). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944).
Біяграфія Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1923 годзе. З 1927 года працаваў у клініцы скурных і венерычных хвароб Белдзяржуніверсітэта. З 1931 года загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова (1932—1938 і 1945—1963 гг.) дырэктар дэрмата-венералагічнага НДІ Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1940—1946 гг. член Прэзідыума АН БССР.
Навуковая дзейнасць Заснавальнік беларускай школы дэрматавенеролагаў. Даследаваў пытанні марфалогіі запаленчых працэсаў у скуры пры розных дэрматозах, абмену рэчываў, ферментатыўных працэсаў. Абгрунтаваў новыя метады дыягностыкі і лячэння скурных і венерычных хвароб. Ужыў радыеактыўныя ізатопы і стэроідныя гармоны пры лячэнні скурных хвароб.
Аўтар звыш 230 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1942, 1961), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), медалямі.
Бібліяграфія Лечение красной волчанки акрихином. Минск, 1939. Гнойные заболевания кожи. Минск, 1952.
Літаратура Весцi АН БССР. Сер. бiял. навук. 1976. № 3. Андрей Яковлевич Прокопчук: (Дела и годы). М.: ИНФИТ, 2003. Акадэмік АН БССР, доктар медыцынскіх навук, прафесар А. Я. Пракапчук: Біябібліяграфічны паказальнік. Мн.: БГМУ, 2004.
Национальная Академия наук Беларуси : персональный состав. — Минск, 2003. Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008. Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14. — Мінск, 2002. Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002.
Спасылкі
Андрэй Якаўлевіч Пракапчук у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Дэрматолагі Беларусі Катэгорыя:Дэрматолагі СССР Катэгорыя:Венеролагі