Матэ́а Ко́вачыч (; нар. , , Аўстрыя) — харвацкі футбаліст, атакуючы паўабаронца англійскага клуба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Харватыі. Выступае на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы і часцяком выконвае ролю плэймэйкера.

Клубная кар’ера Займацца футболам Матэа пачаў у акадэміі аўстрыйскага клуба ЛАСК. Ужо ў 13 гадоў маладым хлоцам зацікавіліся такія клубы, як «Аякс», «Інтэрнацыянале», «Ювентус» і «Баварыя», аднак сям’я Ковачыча вырашыла вярнуцца ў Заграб, і Матэа далучыўся да клуба «Дынама».

Дэбютаваў у прафесійным футболе малады хлапец у матчы супраць клуба «Хрвацкі Драгаволяц» 20 лістапада 2010 года. «Дынама» атрымала сакрушальную перамогу з лікам 6:0, а Матэа забіў чацвёрты гол сваёй каманды. Да канца сезона Матэа згуляў яшчэ 6 матчаў каманды, а ўжо на наступны сезон паўабаронца стаў іграком асноўнага складу.

31 студзеня 2013 года Ковачыч перайшоў у міланскі «Інтэрнацыянале»«Интер» объявил о переходе Ковачича. Sports.ru. Матэа ўзяў сабе 10 нумар, пад якім да гэтага выступаў Уэслі Снейдэр. 3 лютага ў паядынку супраць «Сіены» ігрок дэбютаваў у Серыі А, выйшаўшы на замену ў другім тайме замест Эсек’еля Скелота. Пазней здолеў стаць адным з лідараў чорна-блакітных, у выніку цікавасць да Ковачыча сталі праяўляць наймацнейшыя клубы Еўропы.

18 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе паўабаронцы ў мадрыдскі «Рэал»"Реал" объявил о подписании Матео Ковачича. football.by.

У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду лонданскаму «Чэлсі»«Челси» арендовал Ковачича у «Реала» на один сезон. by.tribuna.com. У ліпені 2019 года перайшоў у «Чэлсі» на трывалай аснове, падпісаўшы пяцігадовы кантракт«Челси» выкупил Ковачича у «Реала». by.tribuna.com. Разам з клубам у 2021 годзе стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

У чэрвені 2023 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манчэстэр Сіці».

Міжнародная кар’ера У сакавіку 2013 года Матэа быў выкліканы на гульні галоўнай зборнай Харватыі супраць зборнай Сербіі і УэльсаЧетыре игрока премьер-лиги вызваны в сборную Хорватии . Allsoccer.ru. 22 сакавіка ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай Сербіі Ковачыч дэбютаваў за першую зборную Харватыі.

Дасягненні «Дынама»: Чэмпіён Харватыі (2): 2011, 2012 Уладальнік Кубка Харватыі (2): 2011, 2012

«Рэал»: Чэмпіён Іспаніі: 2017 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2017 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2016, 2017, 2018 Уладальнік Суперкубка УЕФА (2): 2016, 2017 Пераможца клубнага чэмпіянату свету (2): 2016, 2017

«Чэлсі»: Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2021 Пераможца Лігі Еўропы: 2019 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2021 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2021

«Манчэстэр Сіці»: Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2023

Харватыя: Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату свету: 2022

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Харватыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Харватыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Заграб Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці