Кевін дэ Бройнэ (; нар. , , Бельгія) — бельгійскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Бельгіі.
Кар’ера «Генк» Кевін дэ Бройнэ пачаў сваю кар’еру ў клубе роднага горада «Генце» ў 2003 годзе. Праз два гады перайшоў у «Генк», дзе выступаў у моладзевай камандзе. Дэбютаваў у асноўным складзе «Генка» ў матчы супраць «Шарлеруа» 9 мая 2009 года, дзе яго каманда атрымала паражэнне з лікам 3:03–0 Genk . Guardian. У наступным сезоне 2009/10 ён, стаўшы іграком асноўнага складу, 7 лютага 2010 года забіў свой першы гол за «Генк», забяспечыўшы тры пункты сваёй камандзе, калі была атрымана перамога з лікам 1:0 над льескім «Стандардам»Genk 1–0 Standard Liege . Guardian.
У сезоне 2010/11 Кевін забіў пяць галоў у 32 матчах, у якім яго клуб у трэці раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Бельгіі«Genk clinch third Belgian title with Liege draw» . Reuters.
«Чэлсі» 31 студзеня 2012 года «Генк» абвясціў аб пераходзе паўабаронцы ў «Чэлсі», з якім дэ Бройнэ падпісаў кантракт на пяць з паловай гадоў«Blues medical for De Bruyne». Sky Sports. Паводле ўмовы ўгоды ігрок дайграў рэшту сезона 2011/12 у «Генце» ўжо на правах арэнды.
«Вердэр» 2 жніўня 2012 года на афіцыйным сайце «Чэлсі» з’явілася паведамленне, што сезон 2012/13 Кевін правядзе ў нямецкім «Вердэры». Клубы дамовіліся аб пераходзе футбаліста за 1,3 мільёна еўра«Вердер» арендует у «Челси» де Брюйне за 1,3 миллиона евро. Sports.ru.
«Вольфсбург» 18 студзеня 2014 года «Вольфсбург» выкупіў правы на дэ Бройнэ за суму ў памеры 17 млн фунтаў стэрлінгаўChelsea sell Kevin De Bruyne to Wolfsburg. The Guardian.. У складзе «валкоў» Кевін адразу стаў адным з лідараў, у сезоне 2014/15 ён з 21 галявой перадачай стаў найлепшым асістэнтам Бундэслігі. 30 мая 2015 года забіў пераможны мяч у браму дортмундскай «Барусіі» ў фінале Кубка Германіі (выніковы лік 3:1).
«Манчэстэр Сіці» 30 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе дэ Бройнэ ў «Манчэстэр Сіці»"Манчестер Сити" объявил о переходе Кевина Де Брюйне. football.by..
Міжнародная кар’ера Кевін выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныі краіны. 11 жніўня 2010 года дэбютаваў у складзе асноўнай зборнай Бельгіі ў рамках таварыскага матча супраць зборнай Фінляндыі ў горадзе Турку, дзе яго зборная атрымала паражэнне з лікам 1:0Finland 1–0 Belgium. Eurosport.
Дасягненні «Генк»: Чэмпіён Бельгіі: 2011 Уладальнік Кубка Бельгіі: 2009 Уладальнік Суперкубка Бельгіі: 2011
«Вольфсбург»: Уладальнік Кубка Германіі: 2015 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2015
«Манчэстэр Сіці»: Чэмпіён Англіі (5): 2018, 2019, 2021, 2022, 2023 Уладальнік Кубка Англіі (2): 2019, 2023 Уладальнік Кубка Англійскай футбольнай лігі (5): 2016, 2018, 2019, 2020, 2021 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2019 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2023
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Бельгіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бельгіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Генк Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Вердэр Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці