Нікі́фар Грыгара́ (; ~, Іраклея — ) — візантыйскі гісторык, навуковы і рэлігійны палеміст.Nicephorus…
У раннім узросце пасяліўся ў Канстанцінопалі. Пра яго рэпутацыю вучонага стала вядома імператару Андроніку II, і той прызначыў Грыгару хартафілаксам (захавальнікам архіваў). У 1326 Грыгара прапанаваў (у працы, якая дайшла да нашага часу) змены ў календары, ад увядзення якіх імператар адмовіўся з-за страху хваляванняў; праз каля дзвесце гадоў каляндарныя рэформы былі ажыццёўленыя папам Грыгорыем XIII практычна на тых жа ўмовах.
Калі Андронік II быў скінуты са стальца (1328) сваім унукам Андронікам III, Грыгара праявіў салідарнасць і пакінуў публічную дзейнасць. Яго з цяжкасцю пераканалі прыняць удзел у дыспуце з вядомым калабрыйскім манахам Варлаамам, дзе апошні быў пасаромлены, што спрыяла рэпутацыі Грыгары і прывяло да яго мноства вучняў (у т.л. Ісаак Аргір і інш.).
Грыгара заставаўся адданы Андроніку Старэйшаму да апошняга. Пасля яго смерці ён заваяваў добразычлівасць яго ўнука, і быў прызначаны весці беспаспяховыя перамовы аб уніі Грэчаскай і Лацінскай цэркваў з пасланцамі папы Яна XXII (1333). Пасля Грыгара згуляў важную ролю ў ісіхасцкіх спрэчках, у якіх ён зацята супрацьстаяў Грыгорыю Паламе, галоўнаму натхніцелю гэтага руху. Пасля таго, як у 1351 годзе вучэнне Паламы было прызнана 5-ым Канстанцінопальскім саборам (1341-1351), Грыгара, які адмовіўся яго прыняць, быў фактычна зняволены ў манастыр (ХораИсихазм:…) на два гады. Пра апошнія гады яго жыцця нічога не вядома.
Галоўнай працай Грыгары з'яўляецца «Гісторыя рамеяў» («Рымская гісторыя») у 37 кнігах (з іх кнігі 30-35 дагматычнага характару, прысвечаныя аналізу і абвяржэнню паламізма), якая апісвае падзеі з 1204 па 1359 гады. Яна часткай дапаўняе, часткай працягвае працу Георгія Пахімера. Грыгара вельмі ўважліва апісвае дэталі, але стыль яго пампезны і тэндэнцыйны. Больш пільная ўвага нададзена рэлігійным пытанням і дагматычным спрэчкам. Дадзеная праца і праца Іаана Кантакузіна дапаўняюць і ўдакладняюць адна адну, і іх рэкамендуецца вывучаць разам.
Іншыя творы Грыгары, якія (за рэдкім выключэннем) дагэтуль застаюцца нявыдадзенымі, дэманструюць яго незвычайную рознабаковасць. Сярод іх варта згадаць гісторыю спрэчкі з Паламой, біяграфіі яго дзядзькі і выхавальніка Іаана, мітрапаліта Іраклеі, а таксама мучаніка Кандрація Антыяхійскага, прамовы на смерць Феадора Метахіта, свайго настаўніка, і двух імператараў Андронікаў, каментарыі да падарожжаў Адысея і трактата Сінезія пра сны, трактаты па арфаграфіі і аб словах з няясным значэннем, філасофскі дыялог «Фларэнтый, або Аб мудрасці», астранамічныя працы па вылічэнню пасхаліі і падрыхтоўцы астралябіі; вялікая перапіска.
Творы Historia Romana / Ed. Schopen L., Bekker I. Nicephori Gregorae historiae Byzantinae. Bonn. 1 (1829)-3 (1855). 1829—1830. 1-2: Cum annotationibus Wolfii H., Ducangii C., Boivini I., Capperonnerii C., cura Schopeni L. 1855. 3: Nicephori Gregorae Historiae Byzantinae libri postremi / Ab Bekkero I. Nunc primum editi. (Corpus scriptorum historiae Byzantinae. 19, 38). [Тэкст: 1: 3-568; 2: 571—1146; 3: 3-567 (= TLG 4145/1)]. * Перавыд.: Nikeforou tou Gregora Romaikes historias logoi LZ = Nicephori Gregorae Byzantinae historiae libri XXXVII / Accurante et denuo recognoscente Migne J. P. Lutetiae Parisiorum. 1-2 (1865). 2: Accedunt Nili Cabasilae Thessalonicensis Metropolitae… opuscula, epistolae. 1865. (PG 148—149). Ням.пераклады: Nikephoros Gregoras. Rhomäische Geschichte. Historia Rhomaike / Übers., erl. Dieten J.-L. van. Stuttgart. 1 (1973)-2:2 (1979); Entstehung und Überlieferung der Historia Rhomaike des Nikephoros Gregoras: insbesondere des ersten Teiles: Lib. I—XI / Hrsg. Dieten J.-L. van. Koeln 1975. 202. *Рец.: [Kap. VII—XI]: Schreiner P. // BZ 1982. 75. 20; Leroy-Molinghen A. // Antiquité classique. 1983. 52. 502; Gouillard J. // RHR 1976. 189. 233; Schreiner P. // BZ 1976. 69. 74; Capizzi C. // OCP 1977. 43. 240—241; Opelt I. // Gnomon. 1976 (Juni). 48:4. 408. 2. Teil (Kap. VIII—XI), 1. u. 2. Halbband. * Рэц.: Opelt I. // Gnomon. 1981. 53:6. 601. Rhomäische Geschichte IV. Historia Rhomaïke. Vierter Teil (Kap. XVIII—XXIV, 2). Übers., erl. Dieten J.-L. van. Stuttgart 1994. 369. [Бібл.грэч.літ-ры. 39]. Руск.пераклады: Никифор Григора. История / Пер. Шалфеев П. СПб. 1862. Выданы толькі т. 1. LXV, 563; Никифор Григора. Ромейская история: (Фрагменты) / Пер. Миллер Т. А. // ПВЛ 350—361. Падрабязная бібліяграфія багаслоўска-палемічных, філасофскіх, агіяграфічных, рытарычных, паэтычных, філалагічных, прыродазнаўчых твораў і іх фрагментаў, лістоў Нікіфара Грыгары і навуковых даследванняў яго спадчыны // Исихазм: Аннотированная библиография // Под общ. и научн. ред. С. С. Хоружего, -М.: Издательский Совет Русской Православной Церкви, 2004.
Літаратура Нікіфар Грыгара // С. 341. C. Krumbacher, Geschichte der byzantinischen Litteratur (1897); Guillana R., Essai sur Nicéphore Grégoras, P., 1926. (найбольш поўны пералік і агляд рукапісаў Н. Грыгары); Nicephorus Gregoras // Encyclopædia Britannica. Eleventh Edition, 1911; Исихазм: Аннотированная библиография // Под общ. и научн. ред. С. С. Хоружего, -М.: Издательский Совет Русской Православной Церкви, 2004.