Артур Едыгаран (; нар. , ) — армянскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Арменіі (2008—2015).

Клубная кар’ера Нарадзіўся ў футбольнай сям’і і сам з 6 гадоў займаўся футболам. Выхаванец футбольнай школы ерэванскага «Пюніка», з 2006 года выступаў за асноўны склад клуба, разам з якім выйграў мноства ўнутраных трафеяў. З 2010 года на правах арэнды гуляў у іранскім клубе ПАС. Пасля вяртання з Ірана зноў быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Бананц».

У пачатку 2012 года цікавасць да Едыгарана сталі праяўляць падмаскоўныя «Хімкі». 24 лютага 2012 года ён падпісаў кантракт з гэтым клубам. У чэрвені 2012 года пакінуў «Хімкі» і на кароткі час вярнуўся ў «Пюнік», але ўжо ў жніўні таго ж года стаў іграком ужгарадскай «Гаверлы», у якой правёў увесь сезон 2012/13. Улетку 2013 года перайшоў у «Кайрат», з якім двойчы выйграваў бронзавыя медалі чэмпіянату Казахстана.

У лютым 2015 года прыбыў на прагляд у мінскае «Дынама». 17 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з дынамаўцаміМинское «Динамо» объявило о подписании контракта с Артуром Едигаряном. У першай палове сезона 2015 быў асноўным апорным паўабаронцам каманды, але са жніўня страціў месца ў аснове і стаў з’яўляцца на полі толькі эпізадычна. У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»Някша, Веретило и Едигарян покинули минское «Динамо».

У студзені 2016 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Алашкерта»Бывший хавбек минского «Динамо» Едигарян перешел в армянский «Алашкерт». Дапамог «Алашкерту» ўпершыню ў гісторыі выйграць чэмпіянат Арменіі, пасля двойчы паўтараў з клубам гэты поспех.

У ліпені 2019 года пакінуў «Алашкерт» у якасці свабоднага агента і перайшоў у сербскі клуб «Пролетар». Аднак, згуляў за яго толькі ў трох матчах і ў жніўні 2019 года вярнуўся ў «Алашкерт». У снежні 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыЭкс-хавбек минского "Динамо" завершил карьеру.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Арменіі. 2 лютага 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Арменіі ў таварыскім матчы супраць Мальты.

Трэнерская кар’ера З пачатку да лета 2020 года працаваў памочнікам галоўнага трэнера клуба «Севан».

Дасягненні Чэмпіён Арменіі (7): 2006, 2007, 2008, 2009, 2016, 2017, 2018 Уладальнік Суперкубка Арменіі (3): 2007, 2008, 2016 Уладальнік Кубка Арменіі (2): 2009, 2019 Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана (2): 2013, 2014 Уладальнік Кубка Казахстана: 2014 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Арменіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Арменіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Пюнік Катэгорыя:Ігракі ФК ПАС Хамадан Катэгорыя:Ігракі ФК Урарту Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ФК Гаверла Ужгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Кайрат Алматы Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Алашкерт Катэгорыя:Ігракі ФК Пролетар Нові-Сад Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Арменіі