Марцэль Шмельцэр (; , , ГДР) — нямецкі футбаліст, абаронца. Вядомы па выступах за дортмундскую «Барусію». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2010—2014).

Клубная кар’ера

Раннія гады Марсель пачынаў займацца футболам у сваім родным горадзе Магдэбургу, трэніруючыся спачатку ў «Фартуне», а затым і ў аднайменным клубе «Магдэбург».

«Барусія» У 17 гадоў яго заўважыла дортмундская «Барусія» і запрасіла ў моладзевую каманду. У 2008 годзе падпісаў прафесійны кантракт з «Барусіяй». 16 жніўня 2008 года дэбютаваў у Бундэслізе, згуляўшы ў выязным матчы першага тура супраць леверкузенскага «Баера», які скончыўся перамогай дортмундцаў з лікам 3:2. Марсель выйшаў на поле на 78-й хвіліне, замяніўшы ДэдэSpielstatistik Bayer Leverkusen — Borussia Dortmund 2:3 (1:2). fussballdaten.de.

З 2016 па 2018 гады быў капітанам «Барусіі». Апошні раз з’явіўся на полі ў чэрвені 2020 года, пасля чаго на доўгі час выбыў з-за траўмы калена. Завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2021/22.

Міжнародная кар’ера Дэбютаваў у складзе зборнай Германіі 17 лістапада 2010 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Швецыі ў Гётэбаргу (0:0). Акрамя яго ў матчы ўдзельнічалі яго напарнікі па «Барусіі» Матс Хумельс, Марыа Гётцэ і Кевін Гроскройц.

Дасягненні «Барусія» Дортмунд Чэмпіён Германіі (2): 2011, 2012 Уладальнік Кубка Германіі (3): 2012, 2017, 2021 Уладальнік Суперкубка Германіі (3): 2013, 2014, 2019

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія II Дортмунд Катэгорыя:Футбалісты аднаго клуба