thumb|300px|Ніжненямецкія дыялекты на карце Еўропы (лічбы 1 — 10) Ні́жненяме́цкая мова (саманазва: Plattdüütsch, Nedderdüütsch) — мова інгвеонскай падгрупы заходнегерманскай групы германскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям'і, распаўсюджаная пераважна на поўначы Германіі і ўсходзе Нідэрландаў. Паходзіць ад ранняе формы старажытнасаксонскае мовы. Колькасць носьбітаў — прыкладна 5 млн чал.
Гістарычна тэрыторыя распаўсюджання ніжненямецкае мовы ўключала ў сябе сучасныя поўнач Польшчы, Калінінградскую вобласць Расіі і частку паўднёвае Літвы, аднак носьбіты мовы з гэтых рэгіёнаў былі выселены па заканчэнні Другой сусветнай вайны. Ніжненямецкая мова была таксама мовай нямецкіх супольнасцей краін Балтыі.
Ніжненямецкая мова была лінгва-франка Ганзейскага саюза і аказала значны ўплыў на мовы скандынаўскае групы германскае галіны (нарвежская, шведская, дацкая, фарэрская, ісландская мовы).
Геаграфія Еўропа Ніжненямецкая мова ў Еўропе распаўсюджана галоўным чынам у паўночна-ўсходніх рэгіёнах Нідэрландаў і поўначы Нямеччыны.
Дыялекты ніжненямецкае мовы былі шырока распаўсюджаныя ў радзе рэгіёнаў паўночнае Германіі, такіх як Ніжняя Саксонія, Паўночны Рэйн — Вестфалія, Шлезвіг-Гольштэйн, Мекленбург — Пярэдняя Памеранія, Саксонія-Анхальт, Брандэнбург, у якіх распаўсюджана і зараз, аднак у значна меншай ступені. Разам з гэтым, у арэал распаўсюджання ніжненямецкае мовы традыцыйна ўваходзяць паўночныя часткі Хесэна ды Цюрынгіі. Гістарычна мова бытавала у Польшчы і Балтыі, а таксама ў Берліне, аднак у Польшчы і Балтыі носьбіты былі пераселены ў выніку пасляваенных дэпартацый, у Берліне — зніклі з прычыны ўрбанізацыі і ўніфікацыі нацыянальнае палітыкі ў дзяржаве.
Акрамя гэтага, пэўная частка носьбітаў назіраецца сярод невялікае колькасці недэпартаваных немцаў паўночнага ўсходу Польшчы і ваколіц мястэчка Бранева (поўнач Польшчы, ля мяжы з Расіяй), носьбіты ніжненямецкае мовы таксама пражываюць на поўдні Ютландыі, што ў Даніі.
За межамі Еўропы Існуюць імігранцкія ніжненямецкія супольнасці, якія на цяперашні момант пражываюць у краінах заходняга паўшар'я: у Канадзе, ЗША, Мексіцы, Белізе, Венесуэле, Балівіі, Аргенціне, Бразіліі, Парагваі і Уругваі. У некаторых з гэтых краін ніжненямецкая мова з'яўляецца часткай рэлігіі ды культуры менанітаў — аднае з пратэстанцкіх дэнамінацый, члены якой у значнай колькасці пражываюць таксама і ў краінах Амерыкі. Гэтыя перасяленцы паходзяць у асноўным ад нідэрландскіх пасяленцаў, якія спярша пасяліліся ў рэгіёне Віслы ў XVI—XVII стагоддзях, у канцы XVIII—ХІХ стагоддзяў перасяліліся на тэрыторыі тагачаснай Расійскай імперыі, а ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя заснавалі паселішчы ў Амерыцы.
Выжыванне мовы ў гэтых рэгіёнах знаходзіцца пад пагрозай. Тым не менш, мову выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці менаніты Канады, менаніты захаду штата Нью-Ёрк (ЗША) практыкуюць памятныя сустрэчы, а нашчадкі нямецкіх перасяленцаў у Бразіліі нават захоўваюць своеасаблівы гонар адносна сваёй рэлігійнай спадчыны ды культуры.
Назва Носьбіты ніжненямецкае мовы ў Нямеччыне звычайна называюць сваю мову словамі Plattdüütsch або Nedderdüütsch. Нідэрландскія носьбіты мовы звычайна абазначаюць сваю мову plat альбо словам, адпаведным сваёй вёсцы, мястэчку ці рэгіёну.
Афіцыйна ў Германіі мова пазначаецца тэрмінам Niederdeutsch (літаральна ), у Нідэрландах — Nedersaksisch (літаральна ). Лінгвістычныя школы Нямеччыны выкарыстоўваюць тэрміны Plattdeutsch і Niederdeutsch, у той час як лінгвісты Нідэрландаў ужываюць тэрміны Platduits і Nedersaksisch. У дацкай мове для пазначэння мовы выкарыстоўваюцца прыметнікі Plattysk, Nedertysk ці, радзей, Lavtysk.
Ніжненямецкую мову менанітаў звычайна называюць Plautdietsch (англійская, нямецкая, нідэрландская літаратура, уласна саманазва).
Беларускі тэрмін ніжненямецкая з'яўляецца складаным прыметнікам і змяшчае корань ніжне-, які ўказвае на лінгвістычнае і геаграфічнае супрацьпастаўленне ніжненямецкае мовы верхненямецкім гаворкам, распаўсюджаным значна паўднёвей — у паўднёвай Германіі, Аўстрыі і ШвейцарыіНапрыклад, паводле азначэння Оксфардскага слоўніка англійскае мовы..
Існуе гутарковы тэрмін Platt, якім пазначаюцца абедзве групы ніжненямецкіх дыялектаў і наогул любыя не-нямецкія ідыёмы. Гэтае слова ў асноўным выкарыстоўваецца ў паўночнай і заходняй Нямеччыне, аднак лічыцца некарэктным з лінгвістычнага погляду.
Моўны код для мовы паводле ISO 639-2 утвораны ад тэрміна nedersaksisch і мае выгляд nds (нададзены ў траўні 2000 года).
Пад тэрмінам ніжненямецкая мова ў заходняй лінгвістычнай літаратуры могуць мець на ўвазе любыя заходнегерманскія дыялекты, у якіх не адбылося верхненямецкае перасоўванне зычных, і якія пры гэтым нельга класіфікаваць як ніжнефранконскія або англа-фрызскія. Гэтае мноства дыялектаў і апісваецца ў дадзеным артыкуле. Тым не менш, тэрмін ніжненямецкая мова можа мець шырэйшы сэнс — пад гэтым тэрмінам могуць разумець значную частку заходнегерманскіх моў і дыялектаў, у якіх няма верхненямецкага перасоўвання зычных, і якія пры гэтым не могуць быць класіфікаваныя як англа-фрызскія, праз што тэрмін уключае яшчэ і ніжнефранконскія дыялекты Германіі (але без ніжнефранконскіх дыялектаў Нідэрландаў, такіх як галандская (нідэрландская) мова).
Статус Лінгвістычны Пытанне пра статус ніжненямецкае мовы, як самастойнай мовы ці дыялекту нямецкае альбо нідэрландскае мовы, заставалася ў лінгвістыцы прадметам дыскусій.
У лінгвістыцы выказваліся, сярод іншага, аргументы на карысць статусу ніжненямецкіх гаворак як дыялектаў нямецкае мовы. Гэтыя тэзісы засноўваліся не на лінгвістычных, а на грамадска-палітычных аргументах, праз што мова лічылася псеўдадыялектызаванай абштанд-мовай (Abstandsprache).
У адрозненне ад гэтых тэзісаў, старажытнасаксонская і сярэдненіжненямецкая (мова-продак ніжненямецкай) мовы звычайна лічацца асобнымі мовамі. З XVIII ст. заняпад ніжненямецкай мовы ўзмацніўся, і яна пачала размывацца пад уплывам верхненямецкае і нідэрландскае мовы ад таго, што носьбіты ўсё больш страчвалі здольнасць размаўляць на ранейшай, уласна ніжненямецкай форме мовы.
Афіцыйны Па просьбе ўрада нямецкай федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн урад Германіі надаў ніжненямецкай мове статус рэгіянальнай. Афіцыйныя ўстановы ў Шлезвіг-Гольштэйне абавязаныя прымаць заявы на ніжненямецкай мове нароўні са стандартнай нямецкайhttp://www.schleswig-holstein.de/cae/servlet/contentblob/633574/publicationFile/SprachenchartaberichtDownload.pdf ; пры гэтым, вярхоўны федэральны суд Германіі абавязаў у асобным выпадку забеспячэнне абслугоўвання на ніжненямецкай нават у Мюнхене — горадзе, які не знаходзіцца ўнутры ніжненямецкага моўнага арэала.
З 1999 года ніжненямецкая мова прызнана як рэгіянальная мова ўрадамі Германіі і Нідэрландаў паводле Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў. Тым не менш, артыкул 1а Хартыі не прадугледжвае падобны статус для дыялектаў афіцыйных моў (у выпадку, калі лічыць ніжненямецкую дыялектам нямецкай). Прыхільнікі развіцця ніжненямецкае мовы лічаць, што падобнае рашэнне стане штуршком для прызнання ніжненямецкай мовы, як асобнай мовы, і дапаможа пашырыць галіны ўжывання мовы.
Класіфікацыя і роднасныя мовы
З лінгвістычнага погляду ніжненямецкая мова належыць да заходнегерманскага дыялектнага кантынуума.
На захадзе ніжненямецкая мова паступова пераходзіць у ніжнефранконскія дыялекты, у якіх ёсць два канчаткі множнага ліку ў адрозненне ад аднаго канчатка множнага ліку ў ніжненямецкай. На поўдні арэал ніжненямецкае мовы мяжуе з сярэдненямецкай дыялектнай групай верхненямецкіх дыялектаў (моў/ідыёмаў), у якіх, у адрозненне ад ніжненямецкай, адбыўся працэс перасоўвання зычных. Гэты падзел грунтуецца на т.зв. лініі Бенрата, якая з'яўляецца ізаглосай maken — machen і аддзяляе ніжненямецкія дыялекты ад верхненямецкіх. На ўсходзе ніжненямецкая мова мела мяжу з кашубскай мовай, а па заканчэнні Другой сусветнай вайны і засяленні захаду сучаснае Польшчы палякамі — цяпер і з польскай. На поўначы і паўночным захадзе арэал ніжненямецкае мовы мяжуе з фрызскімі і дацкай мовамі, пры гэтым, гістарычна ніжненямецкая мова аказала моцны ўплыў на фрызскія мовы, значна скараціўшы арэал іх распаўсюджвання (у прыватнасці, ніжненямецкая мова геаграфічна поўнасцю акружае затэрландскую фрызскую мову). Дыялекты ніжненямецкае мовы гэтых рэгіёнаў маюць значны фрызскі субстрат.
Некаторыя даследчыкі класіфікуюць ніжненямецкую мову як мову ў складзе інгвеонскае падгрупы разам з англійскай, фрызскімі мовамі і мовай скотс, аднак большая частка лінгвістаў не ўключае ніжненямецкую мову ў склад гэтых моў (якія часта называюцца англа-фрызскімі) з прычыны наяўнасці ў ніжненямецкай толькі невялікае часткі адметных інгвеонскіх рыс: напрыклад, у ніжненямецкай мове толькі ў частцы дыялектаў рэалізавалася правіла насавых спірантаў (згодна з якім, у шэрагу слоў англа-фрызскіх моў выпаў гук /n/) і поўнасцю адсутнічае палаталізацыя гука /k/ на ўзор англа-фрызскіх (параўн. ніжненямецкае Kees/Kaise, нямецкае Käse, нідэрландскае kaas з фрызскім tsiis і англійскім cheese).
Дыялекталогія Ніжненямецкая мова характарызуецца выразнай дыялектнай раздробненасцю. Група дыялектаў ніжненямецкае мовы Нідэрландаў звычайна вылучаецца асобна і мае назву ніжнесаксонскія дыялекты Нідэрландаў.
Дыялекты Германіі Заходненіжненямецкая (ніжнесаксонская) група дыялектаў: Усходнефрызскі дыялект (не блытаць з усходнефрызскай мовай); Паўночнаніжнесаксонскі дыялект; Вестфальская мова (дыялект/ідыём); Остфальскі дыялект. Усходненіжненямецкая група дыялектаў: Марска-брандэнбургскі дыялект; Мекленбургска-пярэднепамеранскі дыялект; Сярэднепамеранскі дыялект; Усходнепамеранскі дыялект; Ніжнепрускі дыялект (не блытаць з прускай мовай, якая ўвогуле не належыць да германскіх моў); Плаўтдытч (нямецка-плацкі дыялект) — ніжненямецкае маўленне менанітаў, часта выкарыстоўваецца дыяспарай.
Дыялекты Нідэрландаў Ніжнесаксонскія дыялекты Нідэрландаў, якія таксама могуць вызначацца як галандскія, уключаюць:
Вестэрквартырская група дыялектаў: Калумерпомстэрскі дыялект; Калумерландскі дыялект; Мідагландскі дыялект; Сярэдневестэрквартырскі дыялект; Паўднёвавестэрквартырскі дыялект; Гронінгенская група дыялектаў: Хогеландстэрскі дыялект; Стадсгронінгенскі дыялект; Вестэрвольдскі дыялект; Веэнкаланіяльскі дыялект; Олдамбтстэрскі дыялект; Стэлінгверфскі дыялект; Сярэднедрэнцкі дыялект; Паўднёвадрэнцкі дыялект; Твенцкі дыялект; Твенцка-граафшапскі дыялект; Гелдэрс-оверыйсэльская група дыялектаў: Ахтэрхоекскі дыялект; Саландскі дыялект; Уркерскі дыялект; Велуўскі дыялект; Усходняя, заходняя гаворкі.
Гісторыя Старажытнасаксонскі перыяд Гісторыя развіцця ніжненямецкае мовы пачынаецца з перыяду існавання старажытнасаксонскае мовы, таксама вядомай як старажытнаніжненямецкая. Задакументаваны перыяд існавання мовы цягнецца з ІХ да ХІІ стагоддзя, калі пачынаецца перыяд існавання сярэдненіжненямецкае мовы. Носьбіты гэтае мовы былі вядомыя як саксы, якія жылі на паўночна-заходнім узбярэжжы Нямеччыны і ў Даніі. Гэтая мова была цесна звязана са старажытнафрызскай і стараанглійскай мовамі, яе часткова закрануў працэс узнікнення правіла насавых зычных інгвеонскіх моў. На гэтай мове захавалася параўнальна невялікая частка пісьмовых тэкстаў.
Сярэдненіжненямецкі перыяд Сярэдненіжненямецкая мова з'яўляецца непасрэдным продкам сучаснай ніжненямецкай мовы. Перыяд яе існавання адзначаецца прыкладна ХІІ—XVI стагоддзямі. Гэтая мова ўтварала дыялектны кантынуум з іншымі заходнегерманскімі мовамі — сярэднегаландскай на захадзе і сярэдневерхненямецкай на поўдні, якая пазней развілася ў ранненоваверхненямецкую мову. Сярэдненіжненямецкая мова была лінгва-франка Ганзейскага саюза і была распаўсюджана па ўсім узбярэжжы Паўночнага і Балтыйскага мораў. Развілася літаратурная мова на аснове гаворкі Любека, якая, аднак, так і не была кадыфікавана.
Сучасны перыяд Па заканчэнні існавання Ганзейскага саюза пачаўся заняпад ніжненямецкае мовы, які паскорыла распаўсюджванне адукацыі ў Нямеччыне ў ХІХ—ХХ стагоддзях.