Ло́рык Ца́на (; нар. , , СФРЮ) — албанскі футбаліст, абаронца ці паўабаронца абарочнага плану, ігрок нацыянальнай зборнай Албаніі (2003—2016).
Кар’ера Клубная Выхаванец юнацкіх каманд «Лазана» і «Пары Сен-Жэрмен».
У дарослым футболе дэбютаваў у 2002 годзе выступамі за «Пары Сен-Жэрмен», у якім правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 69 матчах чэмпіянату. Большую частку часу, праведзенага ў складзе французскага клуба, быў асноўным іграком каманды. У 2005 годзе перайшоў у клуб «Алімпік» з горада Марсель у паўднёвым рэгіёне Францыі. З 2009 па 2011 гады выступаў за «Сандэрленд» і «Галатасарай». 3 ліпеня 2011 года Цана падпісаў кантракт з італьянскім «Лацыа», стаўшы пятым іграком, які прыяднаўся да клуба падчас летняга перапынку паміж сезонамі.
31 жніўня 2015 года, пасля чатырох гадоў у Італіі, Цана вярнуўся ў Францыю, падпісаўшы двухгадовы кантракт з «Нантам», аднак ужо ў жніўні 2016 года пакінуў клуб і пазней абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная У 2003 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Албаніі.
Дасягненні «Пары Сен-Жэрмен»: Уладальнік Кубка Францыі: 2004
«Лацыа»: Уладальнік Кубка Італіі: 2013
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Албаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Албаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Нант Катэгорыя:Ігракі ФК Лацыа Катэгорыя:Ігракі ФК Галатасарай Катэгорыя:Ігракі ФК Сандэрленд Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Марсель Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен