Гі́рнава — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 9 км на поўнач ад горада Браслаў, за 1 км на паўночны захад ад вёскі Дудалі, на поўнач ад возера Струста, у басейне ракі Друйка.

Плошча паверхні 0,01 км². Даўжыня 0,17 км, найбольшая шырыня 0,075 км. Максімальная глыбіня 6 м, сярэдняя 2,86 м. Аб’ём вады 0,03 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км.

Размешчана сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны на поўдні вышынёй да 2 м.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна