Чарне — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад горада Браслаў, за 0,75 км на паўднёвы захад ад вёскі Спрынды, у басейне ракі Друйка.

Плошча паверхні 0,01 км². Даўжыня 0,18 км, найбольшая шырыня 0,08 км. Даўжыня берагавой лініі 0,42 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, часткова пад хмызняком. Вакол возера ўвільготненая пойма.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна