Вараждунец — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 11 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, за 1 км на ўсход ад вёскі Слабодка, у басейне ракі Друйка. Належыць да групы Браслаўскіх азёр.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.

Схілы катлавіны невыразныя, моцна забалочаныя. На поўдні канавай злучана з возерам Ільмёнак.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Браслаўская група азёр