Эдгар Чагва Лунгу (; ) — замбійскі дзяржаўны дзеяч, былы міністр унутраных спраў, абароны і юстыцыі, Прэзідэнт Замбіі (2015—2021).

Біяграфія Нарадзіўся 11 лістапада 1956 года ў Ндоле (Паўночная Радэзія).

У 1981 годзе скончыў Універсітэт Замбіі са ступенню бакалаўра права, ў 1982 годзе — Юрыдычны практычны інстытут, а ў 1983 годзе — курсы «ZIALE», пасля чаго паступіў на працу адваката ў Міністэрства юстыцыі, аддзялення кампаній «Zambia Consolidated Copper Mines» і «Barclays». Пазней прайшоў афіцэрскія ваенныя курсы ў Кабвэ. Пазней вярнуўся да юрыдычнай практыкі і ўступіў у Аб’яднаную партыю нацыянальнага развіцця пад кіраўніцтвам Андэрсана Мазокі, але пасля далучыўся да патрыятычнага фронту пад кіраваннем заснавальніка партыі Майкла Сата.

З 25 студзеня 2015 года па 24 жніўня 2021 года — Прэзідэнт Замбіі.

Прайграў прэзідэнцкія выбары 2021 года даўняму апаненту Хакайндэ Хіхілеме.

Памёр 5 чэрвеня 2025 года.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Прэзідэнты Замбіі