Адрыян II, Папа Рымскі (867—872). Паходзіў з шляхетнага рымскага роду. Заняў папскі сталец у 75-гадовым узросце. Падчас разладу ў франкскай царкве змагаўся з Лотарам II і Карлам Лысым за значэнне папскай улады. 8-ы Сусветны сабор прызнаў першынство папы, але перадаў Балгарыю патрыярху Канстанціну. На саборы ў Вормсе (868), Адрыян II выдаў пастанаўленне, каб дзеці, аддадзеныя ў манастыр, заставаліся там на ўсё жыццё, і забараніў шлюб духоўным асобам.

Літаратура

Катэгорыя:Папы Рымскія