Адрыян VI (Hadrian Florenszoon; — ), Папа Рымскі (1522—1523).
Біяграфія
Сын рамесніка з Утрэхта. Выхоўваўся за кошт брацтва агульнажыцця, вывучаў багаслоўе і царкоўнае права ў Лёвене, дзе быў потым прафесарам. У 1507 па даручэнні імператара Максіміліяна выхоўваў яго ўнука, будучага імператара Карла V, з 1517 — кардынал. 9 студзеня 1522 абраны папай. Адрыян VI на гэты час знаходзіўся ў Іспаніі і не спяшаўся прыехаць у Рым і ягоная каранацыя адбылася толькі 31 жніўня 1522, стаўшы папай ён не змяніў сваё імяJan Wierusz Kowalski….
У палітыцы Адрыян VI арыентаваўся на Габсбургаў і шукаў замірэння з прадстаўнікамі рэфармацыі. Нягледзячы на свае перакананні, што рэформы ў каталіцкай царкве неабходныя, ён зрабіў на гэтым шляху няшмат, бо сустрэў моцны супраціў. Адрыян VI — апошні Папа неітальянскага паходжання аж да пантыфікату Яна Паўла II.
Літаратура
Jan Wierusz Kowalski. Poczet papierzy KAW, W-wa, 1988, ISBN 83-03-01435-8
Катэгорыя:Рэгенты Іспаніі Катэгорыя:Папы Рымскія