Сакалі́шча (, ) — аграгарадок у Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі Уваходзіць у склад і з’яўляецца цэнтрам Сакалішчанскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 26 кіламетраў на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 133 кіламетры ад Віцебска, за 23 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Боркавічы, каля ракі Нішча, на аўтамабільнай дарозе Полацк — Клясціцы.

Гісторыя У час Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы дзейнічала група Сакалішчанскага патрыятычнага падполля.

Насельніцтва 324 жыхары, 132 двары (2001)

Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры і бібліятэка Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны На заходняй ускраіне вёскі гарадзішча. — Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Помнік Я. П. Кульневу.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сакалішчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Расонскага раёна