Ханака і свяцілішча шэйха Сафі ад-Дзін у Ардэбілі () — мемарыяльны комплекс у Ардэбілі, пабудаваны для шэйха Сефі ад-ДзінаУ розных крыніцах у тым ліку як Сафі аль-Дзін. У 2010 годзе абвешчаны адным з помнікаў Сусветнай спадчыны.
Шэйх Сефі ад-Дзін — заснавальнік ісламскага суфійска-дэрвішскага ордэна і прадстаўнік дынастыі Сефевідаў, быў родам з Ардэбіля. Грабніца шэйха, малітоўная зала і мячэць утвараюць разам адзіны комплекс — маўзалей-мячэць. Складовай часткай комплексу з’яўляецца невялікі ўнутраны двор (31 метр у даўжыню і 16 у шырыню). Перад уваходам распасціраюцца сады і доўгая алея. thumb|230px|left|Унутраны двор
thumb|230px|right|План комплексу Будынак маўзалея пабудаваў сын шэйха Сефі ад-Дзіна — Садр ад-Дзін шэйх Муса, пасля смерці бацькі ў 1334 годзеSquare Kufic. Пазней, у перыяд з канца XVI да пачатку XVIII стагоддзя ўключна падчас кіравання дынастыі Сефевідаў комплекс зведаў мноства змен. Паступова ўзводзіліся новыя прыбудовы, ствараліся новыя памяшканні. Тут хавалі прадстаўнікоў кіруючай дынастыі і іх жонак, а таксама воінаў, якія загінулі падчас кровапралітных бітваў, у прыватнасці Чалдыранскай бітвы. Цяпер будынак маўзалея мае ў вышыню 17 метраў і ўяўляе сабой круглую, купалападобную вежу. Знешні бок сцен і купал аздоблены каляровай пліткай розных адценняў. Будаўнікі комплексу змаглі рацыянальна выкарыстаць большую частку абмежаванай прасторы, размясціўшы там бібліятэку, мячэць, школу, маўзалей, водны рэзервуар, шпіталь, кухні, булачную і рабочыя памяшканні. Шлях, які вядзе да свяцілішча шэйха, падзелены на 7 сегментаў, якія адлюстроўваюць сем этапаў суфійскага містыцызму, і падзелены 8 брамамі, якія сімвалізуюць восем палажэнняў суфізмуSheikh Safi al-din Khānegāh and Shrine Ensemble in Ardabil — UNESCO World Heritage Centre. Багата ўпрыгожаныя фасады і інтэр’еры ўяўляюць сабой найрэдкі ўзор сярэдневяковай ісламскай архітэктуры.
Літаратура Ching, D.K. (2007). A Global History of Architecture. Hoboken, New Jersey: John Wiley & Sons, Inc.. pp. 479. ISBN 0-471-26892-5.
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы і маўзалеі ісламу Катэгорыя:Архітэктура Ірана Катэгорыя:З'явіліся ў 1334 годзе Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Ардэбіль