Чэль Стэфан Лёвен (; нар. , Стакгольм, ШвецыяSveriges befolkning 1970, (CD-ROM version 1.04) Sveriges Släktforskarförbund 2003) — прэм’ер-міністр Швецыі (з 3 кастрычніка 2014 па 30 лістапада 2021), старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі (з 27 студзеня 2012 па 4 лістапада 2021), былы старшыня прафсаюзнага аб’яднання IF Metall (з 1 студзеня 2006 па 27 студзеня 2012).

Біяграфія Стэфан Лёвен нарадзіўся ў раёне Аспудэн у паўднёвай частцы Стакгольма, ён быў другім дзіцём і маці не здолела гадаваць адразу двух сыноў (бацька Стэфана памёр яшчэ да яго нараджэння), і ва ўзросце 10 месяцаў Стэфана Лёвена ўсынавілі лесаруб з мястэчка Сунерста (камуна Солефтэа) Турэ Меландэр і яго жонка Ірысhttp://www.allehanda.se/angermanland/ornskoldsvik/stefan-lofven-sorvage-ar-hemma . У Меландэраў ужо былі дачка і сын.

Палітычная кар’ера Натхнёны дзейнасцю Улафа Пальмэ, Стэфан Лёвен уключыўся ў дзейнасць шведскіх сацыял-дэмакратаў яшчэ з 13-гадовага ўзросту. Пасля таго, як старшыня партыі Хокан Юхальт раптоўна пакінуў сваю пасаду 26 студзеня 2012, на наступны дзень яго пераемнікам абралі Стэфана Лёвена.

Спасылкі

Стэфан Лёвен на сайце Рыксдага Стэфан Лёвен на сайце Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі

Катэгорыя:Сацыял-дэмакраты Швецыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Швецыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Стакгольме