Гарадскі стадыён — шматфункцыянальны стадыён у горадзе Слуцку (Беларусь). Максімальная ўмяшчальнасць — 1896 чалавек"Гарадскі" (Слуцк) | Стадыён ФК "Слуцк". З'яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Слуцк».

Гісторыя Рэканструкцыя 15 чэрвеня 2013 года на Гарадскім стадыёне завяршыліся працы па рэканструкцыі заходняй трыбуны. Новая трыбуна была павялічана на тры рады, усе сядушкі былі заменены на новыя сіняга і белага колеру. З'явілася крытая пляцоўка для відэаздымак. Зона для VIP-гасцей цяпер перамясцілася на паўночную трыбуну, і размяшчаецца пад кабінай відэааператараўДырэктар слуцкага гарадскога стадыёна: "Па пасадачных месцах упісваемся ў рэгламент, ды яшчэ з запасам".

5 ліпеня 2014 года стадыён прыняў першы матч Вышэйшай лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь16 тур. «Слуцк» - «Белшына».1:0.

Спасылкі Інфармацыя пра стадыён на сайце pressball.by Фотагалерэя стадыёна на афіцыйным сайце ФК Слуцк

Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Беларусі Катэгорыя:Спорт у Слуцку Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Слуцка