Ганса́ла Хера́рда Ігуаі́н (; нар. , Брэст, Францыя) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2009—2018). Гансала нарадзіўся ў Францыі ў сям’і аргенцінскага футбольнага іграка Хорхэ Ігуаіна, які выступаў у той час за французскі клуб «Брэст». У 2007 годзе Гансала атрымаў аргенцінскае грамадзянства, якое стала другім пасля французскага.
Ігуаін вядомы сваёй хуткасцю і добрымі забіўнымі здольнасцямі«Player Profile». Real Madrid CF..
Клубная кар’ера «Рывер Плейт» Гансала распачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «Рывер Плэйт». У 2005 годзе ён упершыню быў прыцягнуты да выступаў асноўнай каманды, дэбютаваўшы 29 мая ў прайграным матчы супраць «Хімнасіі і Эсхрыма»Higuain los convence a todos . canchallena.com. 12 лютага 2006 года Ігуаін забіў свой першы гол лізе ў пераможным матчы супраць «Банфілда»«Gonzalo Higuaín All goals 2005–2006 (Boca Juniors)» . Guardian Stats. Футбаліст скончыў сезон 2005/06 з пяццю галамі ў дванаццаці матчах«Gonzalo Higuaín Facts» . Guardian Stats.
«Рэал» У снежні 2006 года іспанскі клуб «Рэал» падпісаў Ігуаіна за 13 млн еўра, пасля таго як «Рывер Плэйт» адхіліў прапанову ад 10 млн еўра. Гансала дэбютаваў у складзе каралеўскага клуба 11 студзеня 2007 года супраць клуба «Рэал Бетыс» у другім раўндзе Кубка Іспаніі.
«Напалі» Улетку 2013 года Ігуаін перайшоў у «Напалі», дзе стаў асноўным нападнікам.
«Ювентус» У канцы ліпеня 2016 года турынскі «Ювентус» актывіраваў опцыю выкупа Ігуаіна ў «Напалі» за 90 млн еўра«Ювентус» активировал опцию выкупа Игуаина у «Наполи» за 90 млн евро. by.tribuna.com.
У жніўні 2018 года перайшоў у «Мілан» на правах арэнды за 18 млн еўра з абавязацельствам выкупу за 36 млн еўраБонуччи вернулся в «Ювентус», Игуаин и Кальдара перешли в «Милан». by.tribuna.com.
У студзені 2019 года перабраўся ў арэнду ў лонданскі «Чэлсі», меркавана з тымі жа ўмовамі што і ў «Мілане»: 9 млн еўра за паўгады арэнды і выкуп за 36 млн еўра«Челси» арендовал Игуаина. by.tribuna.com. Па заканчэнні сезона «Чэлсі» вырашыў не выкупаць нападніка, і Ігуаін вярнуўся ў «Ювентус».
«Інтэр Маямі» У верасні 2020 года разарваў кантракт з «Ювентусам» і стаў іграком амерыканскага клуба «Інтэр Маямі»Игуаин стал игроком «Интер Майами». by.tribuna.com. У кастрычніку 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона 2022Футбол. Экс-форвард "Реала" и "Ювентуса" Гонсало Игуаин завершит карьеру по окончании сезона . pressball.by.
Міжнародная кар’ера Ігуаін з’яўляецца адным з трох аргенцінскіх ігракоў, які выступалі за нацыянальную зборную і пры гэтым нарадзіліся па-за межамі Аргенціны. Акрамя Гансала такімі ігракамі былі Педра Суарэс АрыкаPedro Arico Suárez — FIFA.com і Канстанцін Урбіета СосаConstantino Urbieta Sosa — FIFA. Першапачаткова Гансала адхіліў заклікі як з боку аргенцінскай, гэтак і з боку французскай нацыянальных каманд«La Celeste y Blanca pesa» . Olé.«Domenech turns to uncapped tyros». UEFA, сцвярджаючы, што ў той час ён быў у нерашучасці за якую з краін ён жадаў бы за лепшае гуляць. Аднак у канчатковым выпадку Гансала абраў для сябе выступы ў аргенцінскай нацыянальнай зборнай«Higuain to choose Argentina over France» — Yahoo sports.
Дасягненні «Рэал Мадрыд» Чэмпіён Іспаніі (3): 2007, 2008, 2012 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2011 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (2): 2008, 2012
«Напалі» Уладальнік Кубка Італіі: 2014 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2014
«Ювентус» Чэмпіён Італіі (3): 2017, 2018, 2020 Уладальнік Кубка Італіі (2): 2017, 2018
«Чэлсі» Пераможца Лігі Еўропы: 2019
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рывер Плэйт Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэр Маямі