Хатнежык — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 35 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дрэтунь, у басейне ракі Палата.

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,37 км, найбольшая шырыня 0,19 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, на захадзе часткова пад лесам. З паўночнага і ўсходняга бакоў возера забалочаная пойма.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Палаты