Гачча — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 32 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 3,5 км на поўдзень ад вёскі Марыніца Расонскага раёна, у басейне ракі Дрыса.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,42 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Размешчана сярод балота. Берагі нізкія, пясчаныя і забалочаныя. Сцёк з возера па балоце праз сетку меліярацыйных каналаў у раку Марынец. Зарастае ўмерана.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси. Популярная энциклопедия. Т. 2.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна