Мінтуроўскае — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 7 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, каля вёскі Мінтурова, у басейне ракі Тросніца.

Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,59 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.

Катлавіна возера выцягнута ў паўночна-ўсходнім напрамку. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—75 м. На захадзе выцякае ручай у раку Тросніца.

Літаратура

Ліст карты N-35-22. выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны