Буза́ — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 34 кіламетры на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Бухава, у басейне ракі Дрыса (працякае праз возера).
Плошча паверхні 0,21 км². Даўжыня 0,92 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 2,22 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 5 метраў, спадзістыя, пад лесам і хмызняком, на поўначы разараныя. Берагі сплавінныя. Зарастае.
Літаратура
Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысы