Хаакін Санчэс Радрыгес (; нар. , Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя, Іспанія), больш вядомы як проста Хаакін ― іспанскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2002—2007). На клубным узроўні вядомы ў першую чаргу па выступах за «Рэал Бетыс», а таксама «Валенсію». Разам з Андоні Субісарэтам з’яўляецца лідарам па колькасці праведзеных гульняў у Ла Лізе (622 матчы).
Клубная кар’ера «Бетыс» Футбольная кар’ера Хаакіна пачалася ў рэзервовай камандзе «Рэал Бетыс B». Адыграўшы сезон у дублюючым складзе ігрок у хуткім часе трапіў у асноўны склад першай каманды і стаў яе лідарам. Агулам Хаакін правёў 6 сезонаў за каманду з Севільі і выходзіў на газон у футболцы «Рэала Бетыса» 180 матчаў, у якіх забіў 29 мячоў, пасля чаго ў 2006 годзе патрапіў у «Валенсію».
«Валенсія» У «Валенсіі» Хаакін гуляў практычна без заменаў, за два першыя сезоны ён правёў 91 гульню, у якіх забіў 12 мячоў і аддаў 13 галявых перадач.
«Малага» 27 чэрвеня 2011 года ігрок падпісаў кантракт з клубам «Малага» тэрмінам на 3 гадыJoaquín: «Es un sueño poder participar en este proyecto tan bonito». Афіцыйны сайт «Малагі». Дапамог андалусійскаму клубу дайсці да чвэрцьфінала Лігі чэмпіёнаў.
«Фіярэнціна» 12 ліпеня 2013 года Хаакін стаў іграком італьянскай «Фіярэнціны». 20 кастрычніка таго ж года забіў першы мяч за «фіялак», калі дапамог перамагчы дзейнага чэмпіёна «Ювентус» з лікам 4:2. Таксама, дапамог «Фіярэнціне» дайсці да фіналу Кубка Італіі ў 2014 годзе.
Вяртанне ў «Бетыс» 31 жніўня 2015 года Хаакін вярнуўся ў «Бетыс», падпісаўшы трохгадовы кантракт.
У красавіку 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры па заканчэнні сезона 2022/23.
Міжнародная кар’ера У складзе нацыянальнай каманды дэбютаваў у 2002 годзе. Прымаў удзел на чэмпіянатах свету 2002 і 2006 гадоў.
Дасягненні Бетыс Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2005, 2022
Валенсія Уладальнік Кубка Іспаніі: 2008
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Бетыс Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Малага Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна