Святое — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, за 28 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, за 1,5 км на ўсход ад вёскі Селішча, у басейне ракі Ужыца.

Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,82 км.

Схілы катлавіны на поўначы і захадзе невыразныя, на поўдні вышынёй да 5 м (на ўсходзе і паўночным усходзе 15—20 м), пад лесам; на поўначы і захадзе забалочаны хмызняк.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Верхнядзвінскага раёна