міні|Якаў Кругер, аўтапартрэт, НММ РБ, 1899

1899 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі Заснавана Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, якое месцілася да ліпеня 1906 г. ў доме Ленскага, вул. Падгорная, будынак № 17. Дзейнасцю таварыства была пакладзена традыцыя рэгулярных мастацкіх выстаў. 21 снежня — адкрыццё 4-й «паралельнай» выстаўкі рускіх мастакоў-перасоўнікаў ў Мінску, арганізаванай пры садзейнічанні Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў і па ініцыятыве мясцовай грамадскасці. Адзнакі мінскага рэцэнзента былі сканцэнтраваны не на фатаграфічнай вернасці прадстаўленых на выстаўцы работ Іллі Рэпіна, Уладзіміра Макоўскага, Рыгора Мясаедава, а на вастрыні узнімаемай праблематыкі. Выстаўка выклікала павышаную цікавасць публікі. На ёй былі паказаны першакласныя творы найбуйнейшых майстроў рускай мастацкай школы. Жывы водгук гэтыя падзеі выклікалі ў мясцовых перыядычных выданнях, дзе рабіліся спробы паглыбіцца ў сутнасць творчых задач, якія ставіліся мастакамі. Крытыка неадназначна адгукнулася аб творах Івана Крамскога, Мікалая Ярашэнкі, К. А. Савіцкага. Галоўным крытэрыем высокага мастацтва яна зрабіла натуралістычны пачатак, што знайшло адлюстраванне ў ацэнках творчых шуканняў Івана Шышкіна, Архіпа КуінджыЛісаў А. Г. «Мастацкае жыццё Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзяў (музейна-выставачны аспект)».

З’явіліся Свята-Троіцкая царква, Быхаў — помнік народнага дойлідства Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы, Хабовічы — помнік драўлянага дойлідства

Нарадзіліся 21 снежня — Мікалай Гусеў (пам. 1965), беларускі жывапісец, графік і педагог

Галерэя жывапісу

Галерэя графікі

Катэгорыя:1899 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь