Талінская фондавая біржа — фондавая біржа ў Таліне, Эстонія, якая ўваходзіць да біржаў NASDAQ OMX Group. Галоўным фондавым індэксам біржы быў TALSE, пазней перайменаваны ў OMX Tallinn. Біржа з’яўляецца адзіным рэгуляваным другасным рынкам каштоўных папераў у Эстоніі. Выкарыстоўвае гандлёвыя платформы INET і SAXESS, якімі адначасова аперуюць біржы Швецыі, Фінляндыі, Даніі, Ісландыі, Латвіі і Літвы.

Талінская біржа была створана ў красавіку 1995 г. на базе Эстонскага цэнтральнага дэпазіторыя каштоўных папераў высілкамі 10 камерцыйных банкаў, 9 брокерскіх фірмаў і некаторых дзяржаўных устаноў (Банка Эстоніі і Міністэрства фінансаў). Першы гандлёвы дзень адбыўся 31 мая 1996 г., а індэкс упершыню быў падлічаны 3 чэрвеня 1996 г. Тады ў лістынг трапілі каштоўныя паперы ад 11 эмітэнтаў.

У красавіку 2001 г. стратэгічнае кіраўніцтва біржай перайшло да фінскай HEX Group, якая ў 2003 г. злілася з шведскай OM, утварыўшы разам новую біржу OMX. У 2008 г. праз зліццё OMX з NASDAQ Талінская фондавая біржа перайшла пад кантроль NASDAQ OMX.

Працоўныя часы біржы: 9:00-17:30.

Кампаніі, акцыямі якіх гандлююць на біржы Па стане на красавік 2015 г.

Галоўны спіс Arco Vara (тызэр ARC1T) Baltika (BLT1T) Ekspress Grupp (EEG1T) Harju Elekter (HAE1T) Merko Ehitus (MRK1T) Nordecon (NCN1T) Olympic Entertainment Group (OEG1T) PRFoods (PRF1T) Silvano Fashion Group (SFG1T) Skano Group (SKN1T) Tallink Grupp (TAL1T) Tallinna Kaubamaja Grupp (TKM1T) Tallinna Vesi (TVEAT)

Другасны спіс Pro Kapital Grupp (PKG1T) Trigon Property Development (TPD1T)

Спасылкі Афіцыйная старонка біржы (у складзе агульнай пляцоўкі OMXBaltic)

Катэгорыя:Фондавыя біржы Катэгорыя:Еўрапейскія фондавыя біржы Катэгорыя:Паўночнаеўрапейскія фондавыя біржы Катэгорыя:Члены FESE Катэгорыя:Эканоміка Таліна Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе Катэгорыя:1995 год у Таліне