Сцяг Багушэўска — сцяг гарадскога пасёлка Багушэўск Сенненскага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.

Апісанне Сцяг Багушэўска ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, вертыкальна падзеленае на дзве роўнавялікія часткі: левую — зялёнага і правую — жоўтага колеру. У цэнтры пярэдняга боку палотнішча размешчана выява герба Багушэўска.

Гл. таксама Герб Багушэўска

Спасылкі Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.

Катэгорыя:Багушэўск Багушэўск