Яраслаў Шкурко (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у роднай Керчы, аднак у маладым узросце пераехаў у Беларусь. Гуляў за дубль ждановіцкай «Дарыды», а пасля яе расфармавання перайшоў у «Зорку-БДУ». У сезоне 2010 замацаваўся ў асноўным складзе каманды ў Другой лізе.

Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Паўлам Грачышкам, Артурам Слабашэвічам і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе. У 2013—2014 гадах выступаў з «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе, за гэты час стаў адным з лідараў каманды.

У снежні 2014 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе паўабаронцы ў мазырскую «Славію», якая па выніках сезона 2014 вярнулася ў Вышэйшую лігу. У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт са «Славіяй». У складзе мазыран трывала замацаваўся ў аснове, выступаў пераважна на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у сядлецкую «Погань», аднак не здолеў дамовіцца аб умовах пераходу. У лютым 2017 года далучыўся да «Нафтана» і ў выніку падпісаў кантракт з наваполацкім клубам. Быў асноўным іграком навапалачан, але ў ліпені 2017 года пакінуў каманду і неўзабаве стаў іграком бабруйскай «Белшыны», дзе таксама замацаваўся ў аснове. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе бабруйчан, у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў ліпені, але стаў часцей выхадзіць на замену. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам. У сезоне 2019 пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2020 года пакінуў «Белшыну».

У красавіку 2020 года далучыўся да рагачоўскага «Дняпра» і стаў капітанам каманды. Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе, якая змяніла назву на «Макслайн», выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з клубам. У якасці іграка стартавага складу дапамог «Макслайну» па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, куды клуб, аднак, не быў дапушчаны.

У лютым 2023 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Макслайне» (які пераехаў у Віцебск) на сезон 2023. У снежні 2023 года пакінуў клуб.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2012

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Дарыда 3 0 2008 дубль Дарыда 14 0 2009 Д3 Зорка-БДУ 11 0 2010 Д3 Зорка-БДУ 24 7 2011 (1) Д3 Зорка-БДУ 15 1 2011 (2) Д3 Смалявічы 13 1 2012 Д3 Смалявічы-СТІ 35 4 2013 Д2 Смалявічы-СТІ 30 5 2014 Д2 Смалявічы-СТІ 29 2 2015 Д1 Славія-Мазыр 23 0 2016 Д1 Славія-Мазыр 29 4 2017 (1) Д1 Нафтан 13 0 2017 (2) Д2 Белшына 15 4 2018 Д2 Белшына 17 1 2019 Д2 Белшына 21 0 2020 Д3 Дняпро 21 4 2021 Д3 Макслайн 20 2 2022 Д2 Макслайн 22 1 2023 Д2 Макслайн 27 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Рагачоў Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн