Гаро́́дна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 33 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 10 км на паўночны ўсход ад вёскі Домнікі, у басейне ракі Дражбітка, за 3,6 км на паўднёвы ўсход ад яе вусця.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,35 км, найбольшая шырыня 0,06 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.
Схілы катлавіны на поўдні вышынёй да 5 м, астатнія невыразныя, параслі хмызняком, месцамі пад забалочаным лугам. Упадаюць 2 ручаі (адзін з возера Бочава), на поўначы выцякае ручай у возера Лоўжа.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна