Ордэн Заслуг — дзяржаўная ўзнагарода Чылі за вайсковыя і грамадзянскія заслугі.

Гісторыя Ордэн Заслуг быў заснаваны ў 1929 годзе замест медалю Заслуг, заснаванага 4 верасня 1906 года.

Статут Ордэн уручаецца чылійцам за ваенныя ці грамадзянскія заслугі перад дзяржавай. Ордэн можа быць уручаны выхадцам з Чылі, або замежным грамадзянам за заслугі перад Чылі.

Класы Ордэнскі ланцуг Кавалер Вялікага крыжа — знак на плечавой стужцы і зорка на грудзях Гранд-афіцэр — знак на шыйнай стужцы і зорка на грудзях Камандор — знак на шыйнай стужцы Афіцэр — знак на стужцы з разеткай для нашэння на грудзях Кавалер — знак на стужцы для нашэння на грудзях

<center>Ордэнскія планкі<center>100px|center<small>Кавалер100px|center<small>Афіцэр100px|center<small>Камандор100px|center<small>Гранд-афіцэр100px|center<small>Вялікі крыж100px|center<small>Ордэнскі ланцуг

Апісанне thumb|left|250px|Зорка ордэна У залежнасці ад ступені знакі ордэна адрозніваюцца памерам і колерам эмалі.

Ордэнскі ланцуг складаецца з 18 залатых звёнаў у выглядзе лаўровага вянка. Да дзевятнаццатага залатога звяна ў выглядзе картуша з выявай герба Чылі ў каляровых эмалях мацуецца знак ордэна.

Знак ордэна ўяўляе з сябе пяціканцовую зорку белай эмалі з залатымі шарыкамі на канцах накладзеную на залаты лаўровы вянок. У цэнтры зоркі круглы залаты медальён з жаночым профілем, які сімвалізуе рэспубліку. На аблямоўцы медальёна надпіс: «ORDEN DEL MERITO». Знак пры дапамозе пераходнага звяна ў выглядзе кондара, які расправіў крылы, мацуецца або да ордэнскага ланцуга, або да ордэнскай стужкі.

Зорка ордэна ўяўляе сабой пяціканцовую зорку белай эмалі з залатымі шарыкамі на канцах накладзеную на залаты лаўровы вянок, які акружаюць палымнеючыя штралы. У цэнтры зоркі залаты медальён з аблямоўкай сіняй эмалі, у цэнтры якога намаляваны герб Чылі ў каляровых эмалях. На аблямоўцы надпіс: «ORDEN DEL MERITO».

Спасылкі

Order of Merit Інфармацыя на сайце «Свет узнагарод» Інфармацыя на сайце «Ўзнагароды свету»

Заслугі