Соміна — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 30 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Шарстова, у басейне ракі Дрыса, каля мяжы з Расіяй.

Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,2 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,6 км.

Ляжыць сярод парослага хмызняком балота. На захадзе ўпадае ручай Язьмянок з возера Ямна, на ўсходзе выцякае ручай у возера Глыба.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна