Аляксандр Комлеў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Выхаванец асіповіцкага футбола, у маладым узросце трапіў у сістэму мінскага «Дынама». Спачатку гуляў за дубль, пасля за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе. Другую палову сезона 2012 правёў у «Бярозе-2010».

У 2013 годзе перайшоў у «Зорку-БДУ». Спачатку пераважна выхадзіў на замену, а пасля зыходу ўлетку 2014 года асноўнага бамбардзіра каманды Аляксея Хадневіча ў магілёўскі «Дняпро» выдатна замяніў яго на вастрыні атакі, забіўшы агулам 9 галоў у сезоне 2014.

У снежні 2014 года падпісаў кантракт з «Мінскам»Лучший бомбардир «Звезды-БГУ» Комлев перешел в «Минск». Праходзіў перадсезонную падрыхтоўку з асноўнай камандай «Мінска», але не здолеў вытрымаць канкурэнцыі за месца ў складзе. У сакавіку 2015 года быў на праглядзе ў «Белшыне»«Белшина» может арендовать Комлева, аднак у выніку ў красавіку быў арандаваны «Віцебскам»Мельник и Комлев пополнили ряды "Витебска". 11 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 75-й хвіліне матча з мікашэвіцкім «Гранітам» (1:1). У стартавым складзе віцебскага клуба так ніводнага разу і не з’явіўся, 8 разоў выхадзіў на замену і правёў на полі ўсяго 97 хвілін. У ліпені 2015 года вярнуўся з арэнды ў «Мінск»Ковб покинул «Витебск», Комлев вернулся в «Минск».

24 ліпеня было абвешчана аб вяртанні Аляксандра ў Першую лігу: да канца сезона нападнік быў арандаваны «Лідай»"Лида" арендовала нападающего "Минска". У складзе «Ліды» замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў сталічны клубАрендованные игроки возвращаются в свои клубы.

У студзені 2016 года пачаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Мінскам», але пазней далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантрактОгар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо". У ліпені 2016 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»Комлев и Ляхнович стали игроками "Смолевичей-СТИ", аднак па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каманду.

Сезон 2017 поўнасцю прапусціў з-за траўмы, а ў пачатку 2018 года далучыўся да другалігавых «Асіповічаў», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў. Па заканчэнні сезона 2021 завяршыў кар’еру па стане здароўяПополнение Д2: новый тренер "Осиповичей", "Молодечно-2018" без своих звезд (+ таблица трансферов первой лиги).

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 (1) дубль Дынама (Мінск) 10 2 2011 (2) Д3 Дынама-2 11 2 2012 (1) Д3 Дынама-2 18 3 2012 (2) Д2 Бяроза-2010 11 0 2013 Д3 Зорка-БДУ 14 4 2014 Д2 Зорка-БДУ 22 9 2015 (1) Д1 Віцебск 8 0 2015 (2) Д2 Ліда 15 6 2016 (1) Д1 Дынама (Брэст) 12 0 2016 (2) Д2 Смалявічы-СТІ 11 1 2018 Д3 Асіповічы 15 4 2019 Д3 Асіповічы 22 7 2020 Д3 Асіповічы 18 11 2021 Д3 Асіповічы 5 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск