Балты́йскі флот — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне ваенна-марскога флота Расіі на Балтыйскім моры. Асноўныя пункты базавання — Балтыйск (Калінінградская вобласць) і Кранштат (муніцыпальная акруга Санкт-Пецярбурга). У сваім складзе мае дывізію надводных караблёў, брыгаду дызельных падводных лодак, злучэнні дапаможных і пошукава-выратавальных судоў, ВПС флота, берагавыя войскі, часткі тылавога тэхнічнага і адмысловага забеспячэння. Штаб Балтыйскага флота размяшчаецца ў Калінінградзе.

Флагманскі карабель: эскадраны мінаносец «Настойлівы».

Некаторыя караблі Яраслаў Мудры

Спасылкі

Міністэрства абароны РФ. Балтыйскі флот Балтыйскі флот на сайце ВМФ Расіі

* Катэгорыя:Ваенна-марскія сілы Расіі