Руслан Цевераў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Віцебск».
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў «Віцебску», дзе выступаў за дубль. Пасля вылету каманды ў Першую лігу па выніках сезона 2011 стаў выступаць за фарм-клуб «Віцебск-2» у Другой лізе, стаў там адным з асноўных ігракоў.
У 2013 годзе разам з шэрагам іншых ігракоў «Віцебска-2» перайшоў у склад наваполацкага «Нафтана», дзе спачатку выступаў за дубль. У красавіку 2014 года, перад самым пачаткам чэмпіянату, быў аддадзены ў арэнду «Гарадзеі». Здолеў стаць адным з асноўных ігракоў клуба Першай лігі, за сезон забіў 4 галы.
У снежні 2014 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Нафтан». Да сезона 2015 рыхтаваўся ўжо ў складзе асноўнай каманды навапалачан. 11 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць «Мінска», выйшаўшы на замену на 64-й хвіліне.
У сезоне 2016 стаў асноўным нападнікам наваполацкага клуба. У ліпені 2016 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», дзе стаў пераважна выхадзіць на замену.
У пачатку 2017 года не паляцеў з асноўным складам каманды на замежныя зборы і застаўся ў Беларусі, трэніруючыся з дублем. У сакавіку 2017 года быў арандаваны «Нафтанам», дзе зноў стаў іграком асновы. У ліпені 2017 года пакінуў наваполацкі клуб. «Шахцёр» шукаў варыянты новай арэнды для Цеверава, але ў выніку ён застаўся ў салігорскай камандзе. У другой палове сезона 2017 выступаў у пераважна дубль, у асноўнай камандзе тройчы выйшаў на замену.
У студзені 2018 года на правах арэнды стаў іграком «Віцебска». У складзе віцебскай каманды трывала з’яўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену. У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў Салігорск. У студзені 2019 года пачаў рыхтавацца да новага сезона ў дублі «Шахцёра», аднак пазней стала вядома аб пераходзе нападніка ў «Віцебск» на трывалай аснове.
Сезон 2019 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўм, у 2020 годзе вярнуўся ў склад, пераважна выхадзіў на замену, а ў сезоне 2021 замацаваўся ў аснове і з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з віцебскім клубам. У сезоне 2022 заставаўся адным з асноўных ігракоў, але не выратаваў «Віцебск» ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.
У лютым 2023 года стаў іграком казахстанскага клуба «Жэтысу». У ліпені 2023 года вярнуўся ў «Віцебск» і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2023 года падоўжыў пагадненне з клубам.
Міжнародная кар’ера 13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы. Усяго за зборную правёў 12 матчаў і забіў 3 галы.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Віцебск 5 1 2012 Д3 Віцебск-2 26 5 2013 дубль Нафтан 15 5 2014 (пач.) дубль Нафтан 3 0 2014 Д2 Гарадзея 29 4 2015 Д1 Нафтан 13 2 2016 (1) Д1 Нафтан 15 1 2016 (2) Д1 Шахцёр 13 1 2017 (1) Д1 Нафтан 14 0 2017 (2) Д1 Шахцёр 3 0 2018 Д1 Віцебск 21 3 2019 Д1 Віцебск 6 1 2020 Д1 Віцебск 23 0 2021 Д1 Віцебск 29 9 2022 Д1 Віцебск 30 7 2023 (1) Д1 Жэтысу 14 2 2023 (2) Д2 Віцебск 14 9
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган