Сяргей Вадзяновіч (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Івацэвічы».

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у івацэвіцкай ДЮСШ, вучыўся ў футбольным класе мінскага сувораўскага вучылішча. З 2012 года выступаў за дубль «Белшыны». 11 чэрвеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 70-й хвіліне ў матчы супраць «Гомеля» (1:2). У сезоне 2015 выступаў у асноўным за дубль, у асноўнай камандзе ў чэмпіянаце толькі тры разы выйшаў на замену.

У лютым 2016 года далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантрактОгар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо". У ліпені 2016 года вярнуўся ў «Белшыну», дзе стаў асноўным іграком, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2017 гуляў за бабруйскую каманду ў другім дывізіёне.

У студзені 2018 года пачынаў рыхтавацца да новага сезона з «Белшынай», аднак у лютым накіраваўся ў пінскую «Хвалю», з якой неўзабаве падпісаў кантрактВ "Волне" пополнение . У сакавіку 2019 года падоўжыў пагадненне з пінскім клубамВодянович и Невдах продлили контракты с "Волной". З цягам часу ў пінскім клубе стаў выкарыстоўвацца ў якасці абаронцы.

У лютым 2020 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Хваляй»Сергей Водянович остаётся в «Волне». У 2020—2021 гадах працягваў гуляць пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з пінскім клубам яшчэ на годГрадобоев и Водянович продлили контракты с "Волной", Трояков покинул пинский клуб. Пакінуў «Хвалю» ў снежні 2022 года.

У пачатку 2023 года далучыўся да «Івацэвічаў».

Міжнародная кар’ера У 2011—2012 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль Белшына 9 0 2013 дубль Белшына 20 3 2014 Д1 Белшына 8 0 2015 Д1 Белшына 3 0 2016 (1) Д1 Дынама 5 0 2016 (2) Д1 Белшына 14 0 2017 Д2 Белшына 19 0 2018 Д2 Хваля 23 2 2019 Д2 Хваля 22 0 2020 Д2 Хваля 23 0 2021 Д2 Хваля 23 1 2022 Д2 Хваля 16 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Івацэвічы